Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову
У Гомельскай вобласці прайшлі вучэнні тэрбароны «з улікам вопыту вайны ва Украіне».
Асобны стралковы батальён тэрбароны атрымаў задачу перайсці да абароны другога рубяжа, засяродзіўшы асноўныя намаганні ў напрамку Лагуноў і Носавічаў.
Паводле легенды, у бок мяжы Беларусі рушыла група дэсантнікаў суседняй дзяржавы. Для іх ліквідацыі былі накіраваны падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў, абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, а таксама Узброеных сіл.
Як заявіў намеснік начальніка Генштаба Андрэй Краўчанка, падчас вучэнняў прымяняўся ў тым ліку вопыт вайны ва Украіне, паведамляе СТБ.
«На прыкладзе ўсіх лакальных канфліктаў, вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі мы бачым, што пытанні тэрытарыяльнай абароны — важны, ключавы момант. Бо гэта, па сутнасці, рэзерв Узброеных сіл, які выконвае дапаможныя, дадатковыя і нават у некаторых выпадках асноўныя задачы.
У нас шмат задач — гэта ахова і абарона аб’ектаў, барацьба з адпаведнымі сіламі. Але разам з тым мы разумеем, што ў пэўных сітуацыях, як тут, мы будзем выконваць задачы сумесна з Узброенымі сіламі для адбіцця магчымых пагроз агрэсіі», — адзначыў Краўчанка.
Падчас вучэнняў тэрабарона падарвала сельскагаспадарчую пабудову — каб «стрымаць ворага» паводле легенды і дапамагчы аграрыям.
Каментары
Я так полагаю что первый рубеж(магазин сельпо) удержать таки не удалось...печаль....