Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца
Жыхар Мінска размясціў на пляцоўцы Kufar вельмі нестандартную аб'яву: прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», які, як сцвярджае ўладальнік тавару, замарозілі ў сакавіку 2022 года. Аб'яву размясцілі 26 студзеня, а відэа з такой прапановай заўважыў у тыктоку Telegraf.news.
Па апублікаваным фота вызначыць стан прадукту немагчыма: ён у папяровай абгортцы вытворцы. А просяць за чызбургер ажно 50 рублёў.
Калі верыць пазначанаму тэрміну, прадукту ўжо амаль тры гады.
Для параўнання: цяпер у беларускай сетцы Mak.by звычайны свежы чызбургер каштуе 3,9 рубля, гэта значыць амаль у 13 разоў менш.
На момант напісання навіны аб'яву на Kufar ужо выдалілі, магчыма, на тавар знайшоўся пакупнік.
Выязны «Мак.бай» у Маладзечне сабраў вялізныя чэргі. А што з цэнамі?
Дранбургеры і бульбяная піца. Белкаапсаюз стварае сеткі хуткага харчавання з нацыянальным каларытам
Ці розняцца бургеры з «Макаў» у Беларусі, Літве, Польшчы і Грузіі? Памералі з лінейкай
Сыход эпохі. Як беларусы развітваюцца з McDonald’s
Каментары