У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей
Маці і шасцігадовы сын у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.
Увечары ў нядзелю ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёна ў двары дачы адбыўся выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, выбухнуў кіслародны балон.
У выніку здарэння загінулі 35-гадовы тата і двое маленькіх дзяцей — аднаго і трох гадоў. Маці і шасцігадовы сын у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу, паведамляе СК.
У сям’і выхоўваліся чацвёра дзяцей. Яшчэ адно дзіця ў момант выбуху знаходзілася ў Жлобіне.
Каментары