Усяго патроху

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

Фільм аб паўсядзённым жыцці ў школе ўральскага горада Карабаш атрымаў спецыяльны прыз на фестывалі «Сандэнс» у ЗША.

Павел Таланкін Павел Таланкин Pavel Talankin
Павел Таланкін. Скрын відэа.

Былы педагог-арганізатар школы №1 ва ўральскім горадзе Карабаш Павел Таланкін на кінафестывалі незалежнага кіно Sundance прадставіў дакументальны фільм «Спадар Ніхто супраць Пуціна». Там фільм атрымаў спецыяльную прэмію.

У фільме Таланкін паказаў жыццё сваёй школы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне. 33-гадовы настаўнік здымаў матэрыял на працягу двух гадоў. Па яго словах, каля 90% знятага — гэта відэа для справаздач перад Міністэрствам адукацыі.

У сваёй школе Павел вёў гурток аператарскай працы і арганізоўваў школьныя мерапрыемствы. Пасля пачатку вайны яму прыйшлося здымаць не толькі адкрытыя ўрокі, выпускныя і конкурсы, але і «Размовы пра важнае», цырымоніі падняцця расійскага сцяга, сустрэчы з удзельнікамі вайны і іншыя «патрыятычныя» мерапрыемствы.

Як расказвае мужчына, ён убачыў у інстаграме допіс прадзюсараў неназванага расійскага шоу. Яны шукалі герояў, на чыю працу так ці інакш паўплывала так званая «СВА». Павел пакінуў заяўку, пазней з ім звязаўся амерыканскі рэжысёр Дэвід Борайнштайн. У далейшым ён даваў яму падказкі адносна здымкаў, выбудоўваў агульную сюжэтную лінію.

Сам жа Таланкін у інтэрв'ю «Медыязоне» заўважае, што «кіравала нашымі здымкамі Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі. (…) Такому сцэнарнаму плану, як адпраўлялі яны, можна толькі пазайздросціць. Гэта поўнасцю распісаны ўрок, поўнасцю распісаная прэзентацыя. На якой хвіліне які настаўнік што мусіць сказаць, як дзеці павінны паглядзець, як дзеці павінны адрэагаваць. Там цалкам проста мантажны план у цябе ўвесь».

У чэрвені 2024 года Павел з'ехаў з Расіі і забраў з сабою сем жорсткіх дыскаў з матэрыяламі. Разам з Борайнштайнам яны зманціравалі фільм, які і прадставілі на фестывалі.

Былы настаўнік сцвярджае, што ніхто як з яго родных, так і з паказаных у фільме герояў не падазраваў аб здымках дакументальнага фільма.

Господин Никто против Путина Mr. Nobody Against Putin "Спадар Ніхто супраць Пуціна".
Кадр фільма

Як расказвае Таланкін, інфармацыя аб прэм'еры фільма зрабіла ў Карабашы «эфект разарванай бомбы». Яму званілі і пыталі, чаму без дазволу выкарыстаў у кадры дзяцей. На што былы настаўнік адказаў, што тыя ж кадры таксама без дазволу адсылалі ў міністэрства. Па яго словах, перад пачаткам навучальнага года з бацькоў бяруць згоду на апрацоўку персанальных даных іх дзяцей, што ахоплівае абсалютна ўсё — выставы, фотаздымкі, публікацыі.

Па словах Борайнштайна, фільм выпушчаны ў адпаведнасці з правіламі цэнтра дакументальных фільмаў Бі-бі-сі Storyville. Этычнасць здымак дзяцей выданне абгрунтавала грамадскай значнасцю знятага фільма. Таксама каманда фільма лічыць, што атрыманне згоды на здымкі такога кіно стварала б для ўдзельнікаў пагрозу пераследу з боку дзяржавы.

Напярэдадні прэм'еры Паўла Таланкіна пачалі ганьбіць у сацыяльных сетках, называць «настаўнікам-здраднікам, які здрадзіў сваім вучням». А сілавікі горада 24 студзеня правялі закрытую нараду, прысвечаную фільму.

Господин Никто против Путина Mr. Nobody Against Putin "Спадар Ніхто супраць Пуціна"

«Для сябе я не здраднік Радзімы. Я люблю сваю краіну, люблю людзей, люблю свой горад. Спадзяюся туды вярнуцца рана ці позна. Фільм жа пра каханне, разумееце, пра каханне», — даводзіць сам Таланкін.

Каментары

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся55

Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца11

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць