Вайна5555

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца

У сярэдзіне 2024-га Дзяніс «Кіт» Прохараў пакінуў пасаду камандзіра Палка Каліноўскага. «Наша Ніва» даведалася, якія цяпер задачы ў беларускага ваяра.

Дзяніс Прохараў. Фота: denyskyt / Instagram

Як расказаў Дзяніс, ён узяў на сябе ўсе пытанні, звязаныя з фондам Кастуся Каліноўскага — прасцей кажучы, з фінансаваннем палка. У баявых задачах Прохараў цяпер не ўдзельнічае.

Яго праца — наладзіць камунікацыю з арганізацыямі і валанцёрамі па дапамозе палку:

«За апошні час ёсць відавочны адток дапамогі, яе стала значна менш. Магчыма, таму што людзі стаміліся ці мала хто разумее, як дапамагчы і куды звяртацца. Пасля [нядаўніх] рэформаў пэўная частка тых, хто дапамагаў, адвярнулася ад палка. Карацей кажучы, камунікацыя і давер пад пытаннем, але полк працягвае працу, якая патрабуе значных рэсурсаў. 

Шкада, але калі ідзе гаворка пра дапамогу і рэсурсы, шмат хто ўспрымае гэта негатыўна, бо ставіцца да іх як да нажывы. Мала хто задумваецца, што ўтрыманне падраздзялення — гэта вялікія рэсурсы, і далёка не ўсё дае вайсковая часць».

Заробкі ваяроў ад УСУ часткова пакрываюць выдаткі на рыштунак, але застаюцца выдаткі на інфраструктуру падраздзялення. Акрамя таго, трэба набываць рыштунак ваярам, якія толькі прыйшлі ў полк, выдаткоўваць сродкі на жыллё для байцоў, запчасткі і рамонт аўтамабіляў і іншыя рэчы, неабходныя для баявой працы.

Цяпер фонд палка амаль не атрымлівае ахвяраванняў, кажа Дзяніс.

«Тым не менш я ўдзячны тым, хто працягвае дапамагаць палку праз фонд, ваша дапамога даходзіць. Негатыўны вобраз мінулага кіраўніцтва мог дрэнна паўплываць на жаданне дапамагаць. Але калі ў палку адбыліся змены, сітуацыя не стала лепшай, недавер усё роўна ёсць.

Я не ведаю, што людзям трэба сказаць або паказаць, каб дапамога была на ўзроўні. Прапаную скантактавацца тым, хто зацікаўлены ў падтрымцы, і вырашыць, як можам супрацоўнічаць, а таксама адразу задаваць пытанні, калі яны будуць. Гэта датычыць і дыяспар, і фондаў, і ўвогуле ўсіх арганізацый — мы адкрытыя да размоў і супрацы».

Пад мінулым кіраўніцтвам Дзяніс мае на ўвазе «шэрых кардыналаў» палка, ваяроў з пазыўнымі «Ваніш» і «Мікола» (Арцём Войніч і Мікалай Дземідзенка), якія да сярэдзіны 2024 года гралі значную ролю ў жыцці падраздзялення. Адзін з іх, «Ваніш», у тым ліку займаўся ўсімі справамі фонду, і цяпер, кажа Дзяніс, у фондзе расследуюць злоўжыванні таго часу. Працы шмат, тым больш мінулае кіраўніцтва адмовілася аддаваць фінансавыя дакументы — даводзіцца працаваць над іх аднаўленнем.

Юрыдычная адказнасць за фонд ляжыць на Дзянісе, таму яму і давялося заняцца фінансамі палка. Гэта таксама стала адной з прычын, чаму Прохараў адышоў ад баявога кірунку працы.

Дзяніс прыводзіць практычныя прыклады, як цяпер справы з фінансамі ў палка. Ён тлумачыць, што аўтамабілі ў падраздзяленні за час вайны ламаюцца і вялікая частка «ўжо проста цудам ездзіць».

«Калі ўзяць гэтае пытанне, то неабходна задумацца над аднаўленнем аўтапарка падраздзялення — закупляць больш свежыя аўто замест бясконцага рамонту тых, што цудам жывыя. Калі казаць пра бягучыя праблемы, то гэта рамонт памяшканняў, пакупка неабходнага абсталявання для зімы, пакупка медыцынскага рыштунку.

Пэўны час мы не можам забяспечыць падраздзяленне тымі ж самымі FPV-дронамі, якія таксама ўжо ніхто проста так не дае, і іх трэба закупляць. А ва ўмовах цяперашняй вайны дроны граюць вялікую ролю. 

Куды накіраваць рэсурсы — не пытанне, пытанне ў тым, што іх стала значна менш. І гэта яшчэ мяккая фармулёўка, але трымаемся. Полк Каліноўскага ад пачатку падтрымліваецца неабыякавымі людзьмі, тымі, каму наш лёс важны.

Таму калі гэта будуць чытаць тыя, хто дапамагаў, але па розных прычынах спыніў гэта рабіць, хачу сказаць — вайна не скончана, мы і далей залежым ад вашай дапамогі!»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары55

  • Дарэчы
    01.02.2025
    Джордж, у Беларусі дарэчы маці купляюць сынам - салдатам тэрміновай службы абутак, бялізну, шкарпэткі і гэтак далей, кладуць грошы на картку. Возяць ежу.
  • Жыгуль
    01.02.2025
    Адно слова - справаздачнасць. Атрымалі дапамогу - зрабілі відэа са справаздачай, падзякавалі і так на пастаяннай аснове.
  • Ганьба
    01.02.2025
    Прабачце, канешне, але...
    Калі ставяць пытанне: чаму не вядуць баявых дзеянняў на тэрыторыі Лукашарыі - гучыць адказ: Яны ж частка ўкраінскага войска, падпарадкаваныя ГУР, а ў іх стратэгічная задача не злаваць дзеда!
    Але чаму тады ўкраінскае войска не забяспечвае свой аддзел усім н абходным?
    Натуральна, ніякая знешняя падтрымка не будзе лішняй, але...

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку ўдару па інтэрнаце ў Суджы на Куршчыне 95 чалавек апынуліся пад заваламі5

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць