Вайна11

У 2022 годзе Залужны прапаноўваў наступаць на Белгарад, каб абараніць Харкаў

Дарадца і кансультант былога галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага генерал-маёр Віктар Назараў распавёў ВВС, што ў 2022 годзе Залужны прапаноўваў правесці аперацыю на тэрыторыі РФ. Тады, паводле яго слоў, гаворка ішла аб Белгародскай вобласці, каб пазбавіць суперніка магчымасці біць па Харкаве.

Былы галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

«Дарэчы, гэтая [Курская] аперацыя не ўнікальная… Як паўстала ідэя гэтага наступу? Яшчэ калі быў Залужны, у снежні 2022 года, на адной з нарад, дзе прысутнічаў я, у апараце СНБА, мы такія рыхтавалі прапановы, і я ў іх асабіста ўдзельнічаў… Я ведаю дакладна, што Валерый Фёдаравіч на адным з пасяджэнняў у СНБА, ён агучыў гэтыя аперацыі, якія фактычна зараз мы назіраем. Паколькі гэта ўжо адбываецца, я думаю, што гэта не таямніца, мы можам пра гэта сказаць…

Тады ў тым варыянце, які мы агучвалі, там ішла размова аб Белгародскай вобласці. Менавіта прапаноўваліся такія кірункі дзеянняў для таго, каб стварыць вельмі сур'ёзную пагрозу саперніку», — распавёў генерал. 

Па словах Назарава, гаворка ішла пра акружэнне ці блакаванне Белгарада, каб пазбавіць саперніка магчымасці наносіць удары па Харкаве і стварыць пагрозу паўночна-ўсходняму флангу пастаўкі матэрыяльных рэсурсаў для той групоўкі, якая дзейнічае на Данбасе.

Назараў дадаў, што тады гэтыя планы не былі рэалізаваны, а Залужнага пасля гэтага знялі з пасады: «У мяне склалася ўражанне, што яны не зацікавілі нікога. А потым пачалося тое, што пачалося і вось тое, што мы бачылі на працягу 2024 года».

На думку генерала, украінская аперацыя на Куршчыне была праведзена паспяхова: «Калі параўноўваць з контрнаступленнем 2023 года — яна была праведзена амаль па ўсіх канонах ваеннага мастацтва. Быў дасягнуты фактар ​​раптоўнасці. Гэта трымалася ў максімальнай таямніцы да апошняга дня. Было нечакана для саперніка не толькі з пункта гледжання тактычных наступстваў, але і аператыўных», — сказаў ён. 

На яго думку, Курская аперацыя прыцягнула за сабой іміджавыя бонусы для УСУ.

Каментары1

  • Янка
    02.02.2025
    Цалкам магчыма. Калі б замест нядаўна пабудаванай лініі Суравікіна ўкраінцы летам 2023 пайшлі на Белгарад - тый бы паў даволі хутка, ды і колькасць трафеяў праз лагістычную загрузку рэгіёну магла быць вельмі вялікай. Чаму адбылося як адбылося - хутчэй за ўсё даведаемся не раней за канец вайны

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам4

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць