Хлопец вырашыў перайсці праспект Незалежнасці ў Мінску на чырвонае і трапіў пад колы. Яго падкінула над аўтамабілем
У ДАІ кажуць, што хлопец быў п'яны.
Здарэнне адбылося ў суботу ўвечары каля дома №57 па праспекце Незалежнасці ў Мінску. 21-гадовы хлопец пераходзіў ажыўленую вуліцу па пешаходным пераходзе, але на чырвонае святло.
Мужчыну збіў аўтамабіль «BYD» пад кіраваннем 23-гадовага кіроўцы. Хлопца падкінула над машынай.
Пацярпелага шпіталізавалі для абследавання. У міліцыі паведамляюць, што ў яго былі прыкметы алкагольнага ап’янення.
Каментары