У расійскай сям'і, дзе чацвёра дзяцей загінулі з-за атручвання дыхлафосам, памерла пятае дзіця
Хлопчык нарадзіўся ў лістападзе 2024 года ўжо пасля рэзананснай трагедыі — гібелі чацвярых братоў і сясцёр.
Чацвёра дзяцей памерлі ў сям'і Вінаградавых з Краснаярскага краю ў верасні 2024 года.
Тады сям'я павячэрала ў сябе дома ў вёсцы Чырвоная Сопка. Ранкам усе адчулі рэзкае пагаршэнне здароўя. Сям'ю шпіталізавалі.
Аднак медыкі не змаглі выратаваць чацвёра дзяцей — 6, 11, 12 і 13 гадоў. Бацька і цяжарная маці выжылі.
Спачатку былі падазрэнні на няякасныя пельмені, але пазней стала вядома, што сям'я атруцілася дыхлафосам.
У лістападзе ў жанчыны нарадзілася дзіця. Ніякіх праблем са здароўем у яго выяўлена не было, піша «База».
Аднак у ноч на 2 лютага трохмесячны Арцём памёр. Папярэдне, хлопчык у сне захлынуўся ванітавымі масамі. Прачнуўшыся ноччу, жанчына выявіла сына без прыкмет жыцця.
Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за прычыненне смерці па неасцярожнасці.
-
У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам
-
«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі
-
«Без нашай падтрымкі краіна перастане існаваць». Трамп зноў прапанаваў, каб Канада стала 51-м штатам ЗША
Каментары