Грамадства88

«Людзі саромеліся, што прыехалі. Яшчэ і кантракт на год падпісваеш». Блогеры расказалі пра закуліссе кастынгу на праўладнае рэаліці-шоу

У Магілёве 14 снежня прайшоў кастынг на дзяржаўнае рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў». Некаторыя блогеры падзяліліся, што іх непрыемна здзівіла.

Фота з акаўнту праекта ў інстаграме

Сярод настаўнікаў-блогераў праекта заяўлены Улад Кабякоў, Яўген Анегін і Вольга Бузава.

А натхняльнік конкурсу — Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

На вочны этап кастынгу ў Магілёў запрасілі больш за 100 чалавек. Сярод іх былі як нікому невядомыя персоны з сотняй падпісчыкаў, так і блогеры з мільённымі ахопамі. 

Вольга Краўчук, якая мае 45 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і 7 тысяч у тыктоку, падзялілася, што яе здзівіла: на кастынгу былі людзі, якія саромеліся таго, што прыйшлі на такі конкурс.

— Яны нават не распавядалі пра гэта ў сацыяльных сетках. Не сказалі родным, куды едуць. Вельмі дзіўна, што яны не могуць прызнацца на публіку, ім сорамна, што яны паехалі на кастынг.

Сама яна не прайшла на «Фабрыку блогераў», але крыўдаў на журы не мае.

@baby_kravchuk #могилев #беларусь #кастинг #брест ♬ оригинальный звук - Кравчук Ольга

Многія папулярныя блогеры (а сярод іх ёсць і тыя, чыя аўдыторыя ў інстаграме і тыктоку складае каля мільёна падпісчыкаў) сапраўды ці ўвогуле маўчалі пра свой удзел у кастынгу, ці прысвячалі гэтаму некалькі сторыс.

Яшчэ адна блогерка ў сваім канале расказала пра ўмовы ўдзелу ў праекце, якія шмат каго ўразілі.

— Вельмі жорсткі кантракт — гэта мяне здзівіла. Кантракт ты падпісваеш на год і цэлы год ты павінна рэкламаваць спонсараў (трэба зрабіць 24 рэкламы). Гэта мясакамбінат, малочная прадукцыя, шмат усяго… Магілёўскія прадпрыемствы. Я такая: ашалець. Кожнаму ўдзельніку ганарар 2 тысячы рублёў. І за гэтыя 2 тысячы ты павінна год рабіць рэкламу.

Дзве тысячы ўдзельнікам плацяць за 10 дзён удзелу ў праекце. Рэкламу дадаткова не аплачваюць. Але ёсць галоўны прыз, якія атрымае пераможца — 20 тысяч рублёў.

Зразумела, што такая прапанова нявыгадная для блогераў, якія маюць дзясяткі, а то і сотні тысяч падпісчыкаў. Некаторыя з іх адзначалі, што зняць 24 рэкламы для блога — гэта даволі вялікі аб'ём працы. Зарабіць на такой колькасці рэкламы яны могуць у разы больш. Людзі абураліся тым, што арганізатары адразу не паведамілі пра такую ўмову, бо інакш папулярныя блогеры б «1000 разоў падумалі, ці варта ісці на кастынг».

Для параўнання: нядаўна беларуская блогерка (яна не ўдзельнічала ў кастынгу), якая мае каля 150 тысяч падпісчыкаў у інстаграме, прадала месяц рэкламы ў сваіх сторыс за 10 тысяч рублёў.

Дзяўчына-канкурсантка распавяла, што для ўдзелу ў праекце адабралі 10 асноўных удзельнікаў і 5 запасных на той выпадак, калі нехта адмовіцца ці кагосьці выганяць (з запаснымі кантракты таксама падпісваюць). Яна сцвярджае, што адзін чалавек ужо адмовіўся ад прапанаванага месца.

Цікава, што паўдзельнічаць у «Фабрыцы блогераў» захацелі нават не ўсе праўладныя блогеры. Напрыклад, Наталля Капусціна са Жлобіна, якая мае 55 тысяч падпісчыкаў у тыктоку, расказала, чаму нават заяўку падаваць не стала.

— Я паглядзела людзей, якія будуць там: Анегін, Бузава, Кабякоў. Мяне гэта адштурхнула. Я чакала, што ў складзе каманды будзе хаця б нехта з прафесіяналаў — прафесійны журналіст, шоўмен… Ну нехта.

@nostalliak

♬ оригинальный звук - КапустинаНаталья

Праўладная блогерка прызналася, што Яўгена Анегіна, які будзе сярод настаўнікаў праекта, яна ўвогуле заблакавала праз тое, што ён стварае фэйкі.

— Я заблакавала яго і адпісалася пасля таго, як пабачыла фэйкавую навіну пра тое, што ў Жлобіне адкрыўся новы гандлёвы цэнтр. І гэтая навіна ўзбударажыла людзей, бо ў мяне потым усе пыталіся: «Капусціна, што ў вас там новае ў Жлобіне адкрылася такое крутое і цікавае?»

Здымкі рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў» пройдуць з 22 па 30 снежня.

Каментары8

  • SHOS
    17.12.2024
    Мир сошел с ума
  • даведка
    17.12.2024
    Влад Кобяков, Евгений Онегин, Дим Димыч уже отметились зашкварились своим участием в фабрике «Марафоне единства», поэтому они уже тщательно проверены и доказали свою верность политическому курсу.)
  • Bạc Xỉu
    17.12.2024
    У чым праблем? Цягнікі ў Ханой ходзяць кожны дзень. Для блогераў заўсёды ёсць ложак у бунгала і бясплатнае двухразовае харчавання, і працоўнае месца на кававай плантацыі. А гэта важна для чалавецтва. Для кожнага з нас.

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды2

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны стануць ля нагі гаспадара і будуць пяшчотна памахваць хвосцікам». Пуцін — пра адносіны Еўропы і Трампа20

Віцэ-губернатар расійскага Прымор'я загінуў на фронце ў Курскай вобласці5

На Беласточчыне прайшоў Марш Каліноўскага ФОТА7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых12

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам36

Асабістыя рэчы Марыі Зайцавай перадалі ў музей Вольнай Беларусі ў Львове

«Хацелася столькі сказаць, а я не магла — ажно слёзы пацяклі». Вядомыя беларусы расказалі, як вучылі польскую мову45

Менш мяса і рыбы. Як змяніліся прадуктовыя пакупкі беларусаў за год5

У расійскай сям'і, дзе чацвёра дзяцей загінулі праз атручэнне дыхлафосам, памерла пятае дзіця7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды2

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць