Усяго патроху1212

Беларуская блогерка прадае бутэлькі колы па 100 рублёў і не толькі. За дзень яна зарабіла больш, чым некаторыя за паўгода

Блогерка з Мінска Алена Кардон-Мелавацкая вырашыла правесці чэлендж: выставіць на суткі розныя лоты і паглядзець, колькі атрымаецца на гэтым зарабіць. Ёсць незвычайныя прапановы.

Тут і далей скрыншоты з інстаграма Алены Кардон-Мелавацкай

У Алены Кардон-Мелавацкай 140 тысяч падпісчыкаў у інстаграме. Раней яна пазіцыянавала сябе як сэкс-коўч, цяпер жа навучае іншых экспертаў, як весці сацыяльныя сеткі.

Апроч прапаноў замовіць у яе блогу рэкламу, ёсць і небанальныя лоты. Напрыклад, Алена гатовая прадаць пяць «зараджаных на пахуданне» бутэлек колы па 100 рублёў за штуку — абяцае асабіста прывезці напой. Таксама за 100 рублёў блогерка можа стаць вашай таксісткай і на сваім «Фордзе» давезці з пункта А ў пункт Б (актуальна толькі для сталіцы). У кошт уваходзіць размова падчас паездкі. Такіх лотаў выстаўлена тры.

Правесці дзень у кампаніі Алены каштуе 2700 рублёў — у гэты час яна абяцае не толькі правесці кансультацыю і разабраць ваш блог, але і забяспечыць забаўляльную праграму.

А самы дарагі лот каштуе ажно 10 тысяч рублёў. За гэтыя грошы блогерка абяцае кожны дзень цягам месяца сваю першую сторыс прысвячаць рэкламе блога, тавару ці паслугі чалавека, які набыў падпіску.

За першыя 7 гадзін у Алены Кардон-Мелавацкай атрымалася зарабіць 21 тысячу 930 рублёў. Падпісчыкі набылі, сярод іншага, і самы дарагі лот, а таксама 3 бутэлькі колы.

Дарэчы, гэта не першы раз, калі папулярныя беларускія блогеркі прадаюць нешта незвычайнае. Напрыклад, блогерка Іра Місмо (210 тысяч падпісчыкаў у інстаграме) сёлета змагла прадаць падпісчыкам свае фотаздымкі з новым хлопцам.

@miss_mo___

Хочешь научиться продавать, что угодно? Пиши «контент» в инст, пришлю гайд

♬ оригинальный звук - ПРОДАВЕЦ МОЛОДОСТИ МИССМО

У сваіх сацсетках Місмо распавяла, што пасля таго, як людзі зразумелі, што ў яе з’явіўся новых хлопец, яны пачалі цікавіцца яго асобай. Дасведчаная блогерка вырашыла не паказваць яго задарма (бо хто ж ведае, калі зноў такая інфанагода будзе). Таму ў Дзень святога Валянціна яна прапанавала ўсім ахвотных набыць сумесныя фота закаханых. Кошт быў невялікі — 15 рублёў. Але ў выніку за суткі здымкі купіў 421 чалавек. Блогерка пахвалілася, што зарабіла на гэтым 6315 рублёў.

Каментары12

  • Цім
    18.10.2024
    100 рублёў за бутэльку - вельмі дорага. Толькі калі распіць яе разам "на брудэршафт"... :)
  • Інстабізнес
    18.10.2024
    1. Купіла сама ў сабе бутэльку колы за 100 рупіёў, 5 разоў.
    2. Распавяла інсталахам, што ўсё насамрэч так і было.
    3. профіт.
  • torba-coach держиморда
    18.10.2024
    жертЫ треба меньше а то треба будзе 2л бутэльку у наступны раз юзаць

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску7

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

«Колькі павінен зарабляць хлопец у Мінску, каб сустракацца з вамі?» Скандал вакол вулічнага апытання91

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску7

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць