Каханне і сэкс1717

Блогерка-ябацька выйшла замуж за прапагандыста з «Мінскай хвалі»

Пра змены ў асабістым жыцці Сцюша Тайм — адна з блогерак, якія змаглі раскруціцца, дзякуючы дэманстратыўнаму «патрыятызму» ў 2020 годзе — распавяла ў сваім інстаграме.

Васіль Данілаў і Сцюша Тайм. Тут і далей фота з яе інстаграма

Жаніха сабе дзяўчына выбрала тых жа палітычных поглядаў. Васіль Данілаў працуе прапагандыстам на радыё «Мінская хваля». Сярод рубрык з яго ўдзелам ёсць, напрыклад, падкаст «Не мяшкі варочаць». У ім Данілаў з простымі, але ідэалагічна выверанымі людзьмі, абмяркоўвае розныя тэмы — ад абстаноўкі на заходняй мяжы Беларусі да выбараў у ЗША.

@nashaniva Блогерка-ябацька выйшла замуж за прапагандыста #беларусь #нашаніва #выборы #лукашенко #забатьку #минск #ябатька ♬ Funny video "Carmen Prelude" Arranging weakness(836530) - yo suzuki(akisai)

У адрозненне ад іншых прапагандыстаў, якія рабілі сёлета маштабныя і вельмі дарагія вяселлі, (напрыклад, рэпарцёрка БТ Лідзія Заблоцкая і вядучая Анастасія Рудская), гэтая пара зрабіла ўсё сціпла. Спачатку схадзілі ў ЗАГС Цэнтральнага раёна Мінска, потым Сцюша Тайм крыху патанчыла непадалёку ад цырка і паспявала з сяброўкай песню Ірыны Алегравай «Свадебные цветы», а потым невялікая кампанія пасядзела ў кафэ «Бярозка».

Павіншаваць маладзёнаў у каментарыях у інстаграме паспяшаліся ўсе зоркі прапаганды — ад Канстанціна Прыдыбайлы да Алены Ланской.

Нагадаем: Сцюша (сапраўднае імя Настасся Савіцкая) пачала займацца блогінгам яшчэ да 2020 года, але заўважылі яе дзякуючы праявам «патрыятызму».

Як казала сама дзяўчына, у жніўні 2020 года яна не змагла змаўчаць, хоць да гэтага займалася забаўляльным кантэнтам.

«У мяне маці і бацька педагогі, былі ў выбарчай камісіі. Пачаўся жахлівы хейт, пагрозы. Тады сказала бацькам: «Не хвалюйцеся, я профі, год у інтэрнэце», — і пачала запісваць ролікі», — расказвала блогерка ў адным з інтэрв'ю.

Дзяржпрапаганда яе заўважыла. Так са студзеня 2021 года пачалася яе тэлевізійная кар'ера на СТБ. Паралельна з працай на тэлеканале дзяўчына працягвала ўдзельнічаць у праўладных мерапрыемствах і аўтапрабегах. Настасся выкладала фоты з Наталляй Эйсмант і відэаабдымкаў з Лукашэнкам.

На чацвёрты дзень пасля пачатку вайны Сцюша апублікавала відэа, дзе пазіруе з расійскім сцягам пад трэк Алега Газманава «Вперёд, Россия!» (цяпер яно недаступна).

З часам месца для «патрыятычнага» кантэнту ў стужках Сцюшы Тайм амаль не засталося. Вясною мінулага года завяршылася і тэлевізійная кар'ера дзяўчыны.

Настасся пайшла ў бізнэс. У шапцы профіля ў інстаграме яна называе сябе экспертам па прасоўванні бізнэсу і асабістага брэнду ў СМІ і сацыяльных сетках. Але ж яе працоўная кніжка ляжыць на тым самым радыё «Мінская хваля», дзе працуе яе цяпер ужо муж Васіль Данілаў. Анастасія Савіцкая афіцыйна працуе там спецыялісткай па развіцці.

Каментары17

  • Парада стыліста
    21.09.2024
    Спадніцу трэба было вышэй нацягнуць, як у Бузавай.
  • Сц.
    21.09.2024
    Што за імёны ў ябацек-прапагандыстак? "Сцюша". Дзіцёнка свайго назавуць "Сруша"?
  • Фуб*я
    21.09.2024
    Оба вызывают рвотный рефлекс, но скуластая больше.
    Свадебное пожелание—засунь себе свою рососию вперде ,хоть чем-то себя украсишь. Так-то нечем больше.

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак1

Светдапоўнена1

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру10

Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ4

Украінскі фільм «2000 метраў да Андрэеўкі» паказаў вайну вачыма байцоў. Некаторыя гінулі ў кадры1

Ці могуць у ЗАГСе адмовіць у рэгістрацыі шлюбу з-за дрэс-кода? Аказваецца, ёсць нюанс1

Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі прачнуліся мядзведзі. Гэта можа быць небяспечна3

«Без нашай падтрымкі краіна перастане існаваць». Трамп зноў прапанаваў, каб Канада стала 51-м штатам ЗША29

Сілавікі за год накрылі 268 п’яных вечарынак з удзелам непаўналетніх1

Канал «Россия 1» паведаміў, што DeepSeek распрацаваны на аснове савецкага кода. Аказалася, гэта навіна з сатырычнага сайта4

У 2022 годзе Залужны прапаноўваў наступаць на Белгарад, каб абараніць Харкаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак1

Светдапоўнена1

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць