Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган у інтэрв’ю БелТА расказаў, колькі будзе каштаваць базавы сацыяльны тарыф для насельніцтва, які стане даступны беларусам з 1 красавіка.
«У яго ўключаны паслугі тэлефоннай сувязі, СМС і перадачы даных. З 1 красавіка гэты базавы тарыф будзе ўведзены ва ўсіх аператараў сотавай сувязі, і ўсе ўжо да гэтага гатовыя. Ён уключае ў сябе 200 хвілін, 50 СМС і 2 ГБ інтэрнэту.
Каштаваць ён будзе прыблізна 12 рублёў, — паведаміў Канстанцін Шульган.
«Так, мы ставілі перад сабой мэту стварыць базавы сацыяльны тарыф, але ніхто не забараняе нам потым палепшыць яго тэхнічныя параметры. Будзем глядзець, наколькі ён запатрабаваны, як нашы абаненты яго ацэняць. Нягледзячы ні на што, такі тарыф павінен быць», — дадаў ён.
Каментары
А людзі ж едуць, імплянты ставяць, працэдуры праходзяць, дыягностыку, СПА, масаж, вусны пампуюць, ягадзіцы, танна.
Бязьвіз жа, трэба карыстацца момантам. Дык колькі ?
Вопрос вызывает местное подключение, гостевой тариф, в денежном выражении.
Останется ли пенёндзув иностранцу, на импланты с ягодицами, после оплаты услуг связи МТС ?