Усяго патроху22

Ігар Карнялюк расказаў, як абгарэў падчас канцэрту на «Славянскім базары»

«Ён мяне ўзарваў. Я сяджу за інструментам — і такі пах абсмаленага кабана. Пасля канцэрту мяне адвезлі ў хуткай дапамозе».

Ігар Карнялюк Игорь Корнелюк Igor Kornelyuk
Ігар Карнялюк. Скрын відэа: poushiegitary / YouTube

Ураджэнец Брэста, спявак Ігар Карнялюк расказаў некалькі незвычайных гісторый, якія адбыліся з ім падчас выступленняў у Беларусі.

«Я, здаецца, быў калі не першы, то адзін з першых артыстаў, хто выступаў у амфітэатры ў Віцебску. Вечарам (…) праз шчылінку ў заслоне я бачу пяць тысяч чалавек, якія заплацілі па тры рублі, каб слухаць мае песні. У мяне пачалася істэрыка. Я расплакаўся. Мяне не могуць супакоіць. Пара пачынаць. А я ніяк не супакойваюся. Мы затрымалі канцэрт хвілін на сорак. Потым я выцер соплі і выйшаў да інструмента», — згадаў Карнялюк у інтэрв'ю на ютуб-канале «ВИА «Поющие гитары».

Але канцэрт спеваку і кампазітару запомніўся не гэтым. Па яго словах, тады вельмі папулярным было выкарыстанне піратэхнікі на канцэртах:

«Я тады вельмі захапляўся. Мы тады глядзелі ўсе гэтыя кліпы, «як там у іх». А тады гэта быў час, калі вельмі была папулярнай піратэхніка на сцэне. І ў мяне быў такі самапальны дамарослы піратэхнік. Ён, зараза, ніяк не мог запомніць, блытаў і [запускаў піратэхніку] заўсёды, калі я паміж гэтымі «хатабычамі» знаходжуся. Яны яшчэ не ўзляцелі — а я адчуваю, і раблю страшэнны скачок у зад сцэны.

Але на перадапошнім канцэрце ў Віцебску я не ўбярогся. Ён мяне ўзарваў. Я сяджу за інструментам — і [адчуваю] пах абсмаленага кабана, таму што ў мяне і касцюм падгарэў, і валасы на грудзі падгарэлі. Пасля канцэрту мяне адвезлі ў хуткай дапамозе. Там намазалі ўсякімі гэтымі антыапёкавымі сродкамі, нечым пракалолі», —

згадвае Карнялюк акалічнасці і дадае, што ранкам перад апошнім канцэртам на «Славянскім базары» ў Віцебску ў яго ад алергіі змяніўся знешні выгляд:

«У мяне вусны былі як у [амерыканскага спевака] Поля Робсана. Вось такія! І зноў «хуткая дапамога». Алергія. У мяне раздзьмула губы. Да вечара, зразумела, яны трохі здзьмуліся, але Поль Робсан [у знешнасці] чытаўся. (…) Я працаваў без «пушак» і так, каб твар не асвятляўся».

Каментары2

  • Cosa N
    03.02.2025
    Ці НН упэўнена, што гэтакі забаўляльны кантэнт пра асобу, якая знаходзіцца ў базе "Міратворац", варты публікацыі без дадатковай інфармацыі пра пазіцыю гэтай асобы? Дазвольце вытрымку:

    Открытое оправдание российской агрессии по отношению к Украине.
    Участник попыток легализации аннексии Крыма российскими оккупантами.
    2017 г., Председатель жюри Арт-фестиваля “Адрес:Крым.Россия”
    18.03.2015 г., Гатчина, концерт посвященный годовщине оккупации Крыма
  • r a d a r
    03.02.2025
    А што гэты персанаж зрабiу на нiве беларушчыны? Нiчога

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі3

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА4

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС11

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі3

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі3

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць