Нерухомасць99

Рыэлтар: За 50 тысяч даляраў у Мінску ўжо з цяжкасцю купіш нават «бабушатнік»

Колькі цяпер каштуе жыллё ў сталіцы і ці праўда, што большасць скупляюць расейцы? «Салідарнасць» пагаварыла з рыэлтаркай пра сітуацыю на рынку нерухомасці.

Колькі цяпер каштуе жыллё ў Мінску

Рыэлтарка кажа пра здзелкі ў Мінску: «Па маіх адчуваннях, прыкладна 40% з іх здзяйсняліся за кошт крэдытных сродкаў.

Крэдыты сапраўды амаль увесь год былі даступнымі — да 15%. Таму людзі іх бралі і куплялі кватэры. І амаль увесь год колькасць продажаў была рэкорднай. Але два месяцы таму рынак сталі астуджаць, стаўкі паднялі, цяпер яны большыя за 17%. Гэта спыніла частку ахвотных. Таму ў лістападзе колькасць здзелак ўпала працэнтаў на 15. Але пакуль гэта яшчэ не болевы парог. Гэта значыць продажаў ўсё роўна шмат. Іх стане значна менш, калі стаўка наблізіцца ўшчыльную да 20%».

Агулам кошт кватэр у Мінску вырас прыкладна на 10-15%.

«За 50 тысяч даляраў ужо з цяжкасцю купіш нават «бабушатнік». Паводле апошніх звестак, сярэдні кошт метра ў сталіцы быў крыху большы за 1600 даляраў. Але гэта, вядома, вельмі ўмоўна. Усё залежыць і ад дома, і ад раёна».

Рэалтарка прыводзіць свае назіранні: аднапакаёвыя кватэры цяпер прадаюцца па кошце ад 48 тысяч даляраў, двухпакаёвыя — ад 60 тысяч, трохпакаёвыя — ад 75 тысяч.

Ці скупляюць у Мінску кватэры расейцы?

«Па-ранейшаму здзелкі адзінкавыя, — кажа рыэлтарка. — Пасля вайны ў мяне было некалькі здзелак з людзьмі, якія мэтанакіравана з'ехалі з Расіі куды змаглі. На пытанне, чаму да нас, яны тады сказалі: «У вас усё ж такі спакайней». Не ведаю, адкуль бяруцца гэтыя міфы, што расейцы скупілі ўсю Беларусь». 

Нюансы продажу кватэры па даверанасці

Рыэлтарка расказала пра нюансы здзелак з кватэрамі па даверанасці.

«Па-першае, калі чалавек не можа ўдзельнічаць пры здзяйсненні ўгоды асабіста, то даверанасць павінна быць складзеная на тэрыторыі Беларусі.

Далей важна, што ў ёй напісана. Напрыклад, у мяне пыталіся, ці можна па пакінутай генеральнай даверанасці сваю нерухомасць падарыць. Па даверанасці, у якой напісана «дазваляю цалкам распараджацца маёй маёмасцю, у тым ліку прадаць маю кватэру… па цане… і на сваіх умовах», падарыць нельга.

Для таго, каб падарыць, павінна быць мэтавая даверанасць, у якой так і будзе напісана: давяраю такому-та падарыць сваю кватэру такому-та. Пры гэтым пазначаецца канкрэтны чалавек».

Калі ў кватэры засталіся прапісаныя людзі, гэта таксама ўскладняе сітуацыю. Раней выпісаць іх па рашэнні суда было не складана, кажа рыэлтарка, а цяпер суды адмаўляюць. Асабліва складана з ваеннаабавязанымі.

«Ім, перад тым як выпісацца, трэба стаць на ўлік у ваенкамаце па новым месцы жыхарства. І вось тут, выкажам здагадку, што вам удалося ўгаварыць натарыуса даць даверанасць, якая дазваляе камусьці паставіць вас на ўлік у ваенкамат, але ваенкамат ўсё роўна не зробіць гэтага без асабістай прысутнасці».

Каментары9

  • Учитель математики
    03.01.2025
    На самом деле 15 процентов кредит это кабала. Ну кто считать умеет
  • Дураў
    03.01.2025
    Навошта купляць, калі хату могуць адціснуць? А калі не адціснуць, то маёмасць будзе закладнікам рэжыма.
  • Дораноо
    03.01.2025
    В Риге цены в полтора раза ниже, а средняя зарплата в 2 раза больше... вот он социальный рай, в котором президент зарабатывает на продаже земли в столице...

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць