Часопіс Time на сваёй новай вокладцы пасадзіў Ілана Маска за прэзідэнцкі стол
Амерыканскі часопіс Time выпусціў лютаўскі нумар з вокладкай, на якой намаляваны мільянер Ілан Маск у прэзідэнцкім крэсле. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо адрэагаваў на гэта, паведамляе The New York Times.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/gjl9mc9wyaavxwq-c6vjc.jpeg.webp)
7 лютага Трамп сустракаўся з прэм'ер-міністрам Японіі. Падчас гэтай сустрэчы адзін з рэпарцёраў запытаўся ў прэзідэнта ЗША, ці ёсць у яго якая-небудзь рэакцыя на новую вокладку часопіса Time, на якой выяўлены «Ілан Маск, які сядзіць за вашым працоўным сталом».
У адказ Трамп заявіў: «Не». Затым ён дадаў: «Часопіс Time усё яшчэ існуе? Я нават не ведаў пра гэта».
У NYT нагадалі, што Трамп мае даўнюю зацыкленасць на вокладках часопіса Time. Ён нібыта заўсёды лічыў вокладку часопіса паказчыкам свайго статусу да такой ступені, што нават прыдумляў фальшывыя версіі са сваім малюнкам на вокладцы.
Летась часопіс Time абраў Дональда Трампа Чалавекам года.
Мільярдэр Ілан Маск у апошні час актыўна заняўся палітыкай, праявіўшы сябе як вялікі прыхільнік Дональда Трампа. Пасля перамогі Трампа на выбарах ён узначаліў створаны спецыяльна пад яго Дэпартамент эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання. Але гэтым ягоная палітычная дзейнасць не абмяжоўваецца — за няпоўныя тры тыдні новай кадэнцыі Трампа ён паспеў ужо засвяціцца ў многіх скандальных палітычных акцыях як у ЗША, так і за яе межамі. Так, на інаўгурацыі Трампа шчаслівы Маск выканаў жэст, падобны на нацысцкае прывітанне, а таксама актыўна ўмешваецца ў выбарчую кампанію ў германскі Бундэстаг, падтрымліваючы крайнеправую «Альтэрнатыву для Германіі».
Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска
«Хацеў хайпу, а атрымаў абвінавачанне ў прапагандзе нацызму». Гутарка з беларусам, які намаляваў зігуючага Маска ў цэнтры Варшавы
Ілан Маск выступіў на перадвыбарным мерапрыемстве «Альтэрнатывы для Германіі»
«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера
Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА
Маск адрэагаваў на абвінавачанні, што ён паказаў нацысцкі жэст
Каментары