Навука і тэхналогіі11

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды

Новы інструмент па максімуме выкарыстоўвае ўсе магчымыя арыенціры на фота (расліннасць, будынкі, цені і гэтак далей), прадэманстраваўшы фантастычную дакладнасць выяўлення месца здымкі. Асабліва калі фота зроблена знутры дома і на ім ёсць хаця б адно незавешанае акно.

Інтэрфейс новага ШІ-дадатку GeoSpy. Фота: GeoSpy

Тэхналогіі аналізу выяваў дасягнулі новага ўзроўню. GeoSpy — гэта магутны інструмент на аснове штучнага інтэлекту, які можа вызначыць месца знаходжання чалавека ці яго дома па адным фота (нават калі фота зроблена ў памяшканні, але на ім бачнае хаця б адно незавешанае акно).

Як гэта працуе? GeoSpy навучаны на мільёнах выяў з розных куткоў свету. Ён распазнае архітэктурныя асаблівасці, тып глебы, расліны і іх прасторавае размяшчэнне. Інструмент таксама аналізуе цені, будынкі, адлегласць паміж імі і ўсе іншыя магчымыя арыенціры, каб з фантастычнай дакладнасцю ідэнтыфікаваць месца здымкі.

Нягледзячы на тое, што сацсеткі выдаляюць метаданыя (уключаючы GPS-каардынаты) з фотаздымкаў, GeoSpy не мае ў іх патрэбы, піша выданне 404 Media.

Калі раней для такіх даследаванняў патрабаваліся тыдні, месяцы ц і нават гады досведу ў сферы OSINT (выведкі на аснове адкрытых крыніц інфармацыі), то GeoSpy дае такія ж вынікі за некалькі секунд нават недасведчаным карыстальнікам.

Распрацоўшчык GeoSpy, амерыканская кампанія Graylark Technologies, заяўляе, што тэхналогія прызначаная для выкарыстання выключна ўрадавымі і праваахоўнымі структурамі. Аднак высветлілася, што на працягу некалькіх месяцаў інструмент быў даступны і для звычайных карыстальнікаў.

Больш за тое, у сацыяльных сетках з’явіліся відэа, дзе шматлікія карыстальнікі дзеляцца сваімі ўражаннямі ад магчымасцяў GeoSpy. Некаторыя прызналіся, што карысталіся праграмай для сачэння за жанчынамі, адзначае 404 Media.

Сама кампанія Graylark Technologies сцвярджае, што адмаўляла запыты на адсочванне пэўных людзей, асабліва жанчын. Але пасля нядаўняй публікацыі 404 Media ШІ-інструмент GeoSpy стаў недаступны для шырокай публікі.

Пытанне выкарыстання такіх тэхналогій выклікае сур’ёзную дыскусію. З аднаго боку, GeoSpy можа быць карысным для ўрадавых структур у пошуку зніклых людзей або расследаванні злачынстваў. Але з другога — адкрыты доступ да такой сістэмы стварае істотныя пагрозы прыватнасці і бяспецы звычайных грамадзян. Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што такія інструменты могуць трапіць у рукі кіберзлачынцаў ці спецслужбаў аўтарытарных краін.

Пакуль GeoSpy застаецца закрытым для публікі, але сам факт існавання такіх тэхналогій сведчыць пра новую рэальнасць, дзе ананімнасць у інтэрнэце перастае існаваць. А ці зможа грамадства супрацьстаяць гэтаму выкліку — пытанне адкрытае.

Каментары1

  • Прыплылі
    07.02.2025
    І што ўжо наша ніва какетнічае.
    Ён не можа папасць да рознага кшталту КДБ і губазікаў, а ён для іх прамкам і прызначаны.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць