Ён вызваліўся 20 студзеня 2025 года па памілаванні, правёўшы за кратамі амаль чатыры гады.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-05214115-o83r0.jpg.webp)
Імя Арцёма Баярскага назваў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання прапагандыст Юрый Васкрасенскі.
Акрамя Баярскага, паводле яго слоў, з калоній таксама выйшлі «Жарло, Грыдзюшка, Бурлакова, Зубкоў».
Пра першага з пералічаных пакуль нічога не вядома, а што да трох астатніх, то, верагодна, маюцца на ўвазе:
- Аляксандр Грыдзюшка, які ў канцы снежня 2022 года асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці), ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
- Алена Бурлакова, якая 12 верасня 2023 года была асуджаная на невядомы тэрмін судом Шумілінскага раёна паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады);
- Аляксандр Зубкоў, які 23 красавіка 2024 года быў асуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).
Каментары