У прэміяльным квартале ў цэнтры Мінска сталі прадаваць кватэры. Самая танная — 378 тысяч даляраў
Прадаюцца кватэры без аздаблення з мінімальнай колькасцю перагародак.
У прэміяльным мінскім квартале Depo непадалёк ад Плошчы Перамогі стартавалі продажы ў новым доме Tatra 1. Самая танная кватэра тут каштуе $378 тыс., паведамілі ў кампаніі «А-100 Дэвелопмент».
У доме будзе ўсяго 30 кватэр, сярод якіх — пентхаусы з пераменнай вышынёй столяў да 7,55 м і панарамнымі вокнамі да 6,15 м. На 8-м і 9-м паверхах размешчаны адна– і двухузроўневыя пентхаусы пад пахіламі дахамі з мансардамі. Плошча пентхаусаў — ад 82,51 да 174,62 кв. м.
Дом Tatra 1 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў IV квартале 2026 года. Сёння ў продажы даступныя 22 кватэры, яшчэ 8 ужо забраніраваны. Поўны кошт кватэр не агучваецца. Вядома толькі, што мінімальная цана сярод даступных варыянтаў складае $378 тыс. за 106,09 кв. м. Пры гэтым абавязковай умовай з'яўляецца купля машынамесца ў паркінгу.
Усе кватэры прадаюцца без аздаблення з мінімальнай колькасцю перагародак. Таксама ў доме прадугледжаны кладоўкі. Будынак акружаны дварам-паркам і размешчаны на ўзвышшы, што дазваляе бачыць гістарычны цэнтр Мінска.
З цягам часу забудоўшчык плануе стварыць у жылым квартале інфраструктуру з грамадскімі прасторамі і месцамі для адпачынку. Тут з’явіцца пешаходная вуліца з магазінамі, рэстаранамі і кавярнямі.
Каментары