Гродзенка паспрабавала ўладкавацца на працу ў Вялікабрытанію і ўляцела на буйныя грошы
У пачатку лістапада 37-гадовая жыхарка Гродна знайшла ў інтэрнэце аб'яву аб пошуку людзей для працы ў Вялікабрытаніі. Жанчына пакінула на сайце заяўку, і да яе ў тэлеграм напісаў карыстальнік з нікам «Oleg Viktorovich Malinovskii».
Мужчына расказаў, якія ўмовы неабходна выканаць для працы. Пры гэтым усе выдаткі, панесеныя пры афармленні дакументаў, акупяцца ўжо праз два месяцы працы.
У выніку ў жанчыны папрасілі грошы на афармленне візы, падрыхтоўку дакументаў, афармленне страхоўкі, выраб медыцынскай карты і куплю спецадзення. На ўсе гэтыя мэты жанчына перавяла патэнцыйным працадаўцам звыш 23 000 рублёў, 4 000 з іх узяўшы ў крэдыт.
Пасля апошняга пераводу ў лютым з жанчынай на сувязь выходзіць перасталі. Тады яна зразумела, што трапіла на вуду махляроў, і звярнулася ў міліцыю.
Цяпер Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па артыкуле «Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры».
Каментары