Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах
Відэа з памылкамі друку ў працоўным сшытку сабрала больш за сто тысяч праглядаў у тыктоку. У Мінгарвыканкаме адрэагавалі.
Памылкі друку тыктокерка знайшла ў працоўным сшытку па беларускай мове для другога класа аўтарства Алены Дамасевіч. У адным з заданняў, напрыклад, замест «гэта» было надрукавана «гэты», а замест «пачынаецца» — «пачыныецца».
Відэа распаўсюдзілася па многіх пабліках, у выніку на яго вырашылі адрэагаваць чыноўнікі. У камітэце адукацыі Мінгарвыканкама заявілі, што ў кадры — працоўны сшытак на друкаванай аснове, які не з'яўляецца абавязковым для выкарыстання вучнямі, пішуць «Менск-Навіны».
На сшытку няма грыфа Міністэрства адукацыі. Гэта значыць, што ведамства не дапускала гэтае выданне да выкарыстання на ўроках.
«Настаўнік не мае права патрабаваць набыцця працоўных сшыткаў на друкаванай аснове. Што тычыцца дапаможніка для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Беларуская мова, 2-і клас, Купалінка», то ён не адпавядае патрабаванням Міністэрства адукацыі і не выкарыстоўваецца ў сталічных школах і гімназіях пры арганізацыі адукацыйнага працэсу», — адзначылі ў камітэце.
Чыноўнікі паабяцалі правесці праверку і выключыць з продажу сшытка з адрукоўкамі і памылкамі.
Рэктарка Універсітэта культуры распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта
Заблакавалі некалькі сайтаў, якія займаліся продажам дыпломаў
«Я не вучыла дзяцей спяваць гімн і хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Таццянай Крапіневіч, якая з'ехала з краіны праз даносы Бондаравай
Каментары