«Беларусы такія беларусы». У тыктоку захапляюцца, як пасажыры дапамаглі кіроўцу тралейбуса ў Мінску
У тыктоку з'явілася відэа, як пасажыры тралейбуса талакой дапамаглі кіроўцу тралейбуса адолець праблему з тралейбуснымі вусамі. Відэа было знята 3 лютага ў Мінску.
«Дапамога побач. Усялякае бачыла, але як пасажыры штурхаюць тралейбус — не). Мужчыны маментальна з месцаў паўскоквалі, каб дапамагчы, не перавяліся яшчэ волаты», — падпісала відэа аўтарка.
А на самім відэа дадала: «Беларусы такія беларусы. Дапамаглі паставіць на месца токапрыёмнік, угаворваць не прыйшлося».
Чытачы ў каментарах выказалі падтрымку і захапленне такімі паводзінамі.
«Што б ні казалі, але мы дружны народ і гатовыя прыйсці на дапамогу ў любой сітуацыі».
«Я памятаю Хаўер, Магілёў. Тады ўсе штурхалі тралейбусы, аўтобусы, нікога не прасілі».
«Вы яшчэ не бачылі, як пасажыры штурхалі ў галалёд аўтобус і беглі за ім да наступнага прыпынку».
«Прыемна бачыць сябе ў такім відэа. Я ў жоўтай куртцы». — «Вы ўжо трэці тут гэта пішаце», — перайшлі на жарты ў каментарах.
Каментары