У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка буйнога мясцовага прадпрыемства
У Баранавічах хутка пачнецца судовы працэс над Іванам Турчаком — у мінулым генеральным дырэктарам РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне» і дэпутатам Брэсцкага абласнога і Баранавіцкага раённага саветаў, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».
Івана Турчака судзяць адразу па трох справах:
- два грамадзянскія пазовы аб кампенсацыі маёмаснай шкоды. Пасяджэнні прызначаныя на 6 і 7 лютага 2025 года. Па гэтых справах праходзяць многія іншыя топ-менеджары БВБА.
- крымінальная справа па ч. 2 і ч. 3 арт. 424 КК РБ — злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
Пасяджэнні суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пачнуцца 14 лютага 2025 года. Сярод саўдзельнікаў Турчака — намесніца генеральнага дырэктара па эканоміцы БВБА Алена Пасюкевіч.
Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» піша таксама, што ў 2020 годзе Іван Турчак быў намеснікам старшыні выбарчай камісіі на ўчастку №15 у Баранавічах і не дапускаў назіральнікаў да падліку галасоў.
Каментары