«Белкамунмаш» працуе над беспілотнымі тэхналогіямі для грамадскага транспарту.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/tram_drivers_5312-yum33.jpg.webp)
Канструктары «БКМ Холдынг» працуюць над стварэннем грамадскага транспарту з беспілотнымі элементамі.
Гендырэктар прадпрыемства Тарас Мурог распавёў, што пачынаць будуць з беспілотных трамваяў, піша БелТА.
«Першы ўзровень беспілотнасці плануецца рэалізаваць пры зборцы трамваяў для Мінска. Далей у 2025 годзе будзем супрацоўнічаць з маскоўскай кампаніяй па ўкараненні тэхналогіі на колавай тэхніцы, дзе гэта выканаць крыху складаней, чым на рэйкавай», — адзначыў Мурог.
Сярод іншых напрамкаў распрацовак — электробусы з начной зарадкай і нізкапольныя трамваі. У прыватнасці, аднасекцыйныя трамваі Т811 ужо выйшлі на маршруты ў Мінску. Гатуюцца да выпуску трохсекцыйныя Т856.
Каментары