У заапарку горада Такома ў амерыканскім штаце Вашынгтон усяго толькі другі раз за 120 гадоў нарадзілася дзіцяня выключна рэдкага малайскага тапіра, піша The Seattle Times.
Тапіраня, пол якога пакуль яшчэ невядомы, важыць крыху больш за дзевяць кілаграмаў і пастаянна знаходзіцца пад наглядам мамы.
Маці нованароджанай жывёліны стала 10-гадовая самка Юна, якая важыць амаль 410 кг, а бацькам — самец Баку вагой 362 кг.
Вядома, што малое не мае праблем са здароўем. Супрацоўнікі заапарка кажуць, што яно нагадвае пухнаты «хадзячы кавун» праз сваю ўнікальную чарнавата-карычневую афарбоўку з украпінамі белых плям.
Малайскія, або чапрачныя тапіры — чырванакніжныя сысуны атрада непарнакапытных. З-за незвычайнага знешняга выгляду ў Тайландзе гэтую жывёліну называюць p'somm-sett, гэта значыць «помесь». Паводле легенды, бог стварыў тапіраў з пакінутых частак целаў іншых жывёл.
Паведамляецца, што на працягу наступных 12-18 месяцаў малое будзе жыць з мамай, а наведвальнікі заапарка змогуць убачыць яго ўжо гэтай зімой.
Два гады таму ў Беларусі выратавалі медзведзяня, што засталося без мамы. Што з ім цяпер?
Белавежская пушча прадала трох зуброў у Татарстан
У Польшчы нарадзіліся чатыры вельмі рэдкія суматранскія тыграняты ФОТАФАКТ
У заапарку Сан-Дыега прыёмныя самцы-фламінга выседзелі яйка
Выконвае каманды і любіць «прычоскі». Пад Магілёвам жыве ягня, якое лічыць сябе сабакам
Каментары