У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»
Раніцай 5 лютага ў Санкт-Пецярбургу трагічна загінуў 59-гадовы ўральскі бард Вадзім Стройкін, паведамляе мясцовае выданне «Фонтанка». Ён выкінуўся з 10-га паверха ў той час, калі ў кватэры, у якой мужчына жыў, праводзілі ператрус.
Паводле інфармацыі «Фонтанки», на дзясяты паверх дома на вуліцы Парфёнаўскай сілавікі прыйшлі па справе справы аб удзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 2 арт. 205.5 КК). Увогуле гэта справа была заведзеная яшчэ год таму ў дачыненні да іншых людзей, але і да Вадзіма Стройкіна таксама ўзніклі пытанні адносна нібыта зробленых ім данатаў на Узброеныя сілы Украіны.
У кватэру Стройкіна прыйшлі шасцёра сілавікоў з двума панятымі, але ператрус скончыўся нечакана. Падчас яго музыка адпрасіўся на кухню, каб выпіць вады, і пасля гэтага жывым яго не бачылі. Затое пад сцяной 17-павярховіка, у якім ён жыў, знайшлі мёртвае цела.
«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам
У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам
Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?
Вывезены з Украіны ў Расію падлетак скончыў жыццё самагубствам
Латвійскі баскетбаліст Ціма скончыў жыццё самагубствам у цэнтры Масквы — на дзень нараджэння былой жонкі, спявачкі Седаковай
Каментары