Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска
У Германіі, Францыі і шэрагу іншых еўрапейскіх краін продажы электрамабіляў рэзка знізіліся.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/tesla_electric_car-kfbah.jpg.webp)
У Германіі ў студзені было зарэгістравана толькі 1277 новых Tesla, што на 59% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым у краіне знаходзіцца адзіны ў Еўропе завод кампаніі, зазначае Myfin.by.
На гэтым фоне нямецкі рынак электрамабіляў у студзені вырас больш чым на 50%, з-за чаго доля Tesla скарацілася з 14% да 4%. У Францыі продажы ўпалі на 63% у параўнанні з мінулым годам. У Нарвегіі колькасць новых рэгістрацый зменшылася на 38%, а ў Вялікабрытаніі — на 8%.
Аўтамабільны аналітык Матыяс Шміт мяркуе, што адным з фактараў зніжэння продажаў у Германіі можа быць чаканне абноўленай мадэлі Y, якая выйдзе ў першай палове 2025 года.
Аднак іншыя аналітыкі звязваюць падзенне продажаў з негатыўнай рэакцыяй на палітычную дзейнасць Ілана Маска.
Напярэдадні прызначаных на 23 лютага федэральных выбараў кіраўнік Tesla адкрыта падтрымаў ультраправую партыю «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD), якую многія прадстаўнікі нямецкага бізнесу, а таксама асноўныя палітычныя партыі краіны лічаць «таксічнай».
Каментары
и чем дальше, тем больше подтверждений я получал.
ну вот собственно, к чему пришли все видят.
1) ужо наеліся
2) адмянілі датацыі
3) агульны крызіс у Еўропе, таму даражэзныя машыны купляюць менш
“нямецкі рынак электрамабіляў у студзені вырас больш чым на 50%”