Навукоўцы прапануюць забараніць выкарыстанне металадэтэктараў для фізічных асоб. Пра гэта заявіў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза, паведамляе Sputnik. Патрэбна гэта для таго, каб змагацца з «чорнымі капальнікамі» на археалагічных помніках.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-06210223-dfluu.jpg.webp)
«Вы можаце купіць. Хочаш — прадавай, але выкарыстоўваць можна толькі ў навуковых або спецыяльных мэтах», — растлумачыў ідэю Вадзім Лакіза.
Ён дадаў, што гаворка ідзе пра забарону металашукальнікаў па аналогіі з нядаўнімі абмежаваннямі, уведзенымі дзяржавай, па беспілотніках. Тыя цяпер дазволена выкарыстоўваць і захоўваць толькі арганізацыям.
«Стаіць востра, нават, напэўна, звышвостра праблема чорных капальнікаў. На жаль, гэта агульнасусветная праблема, і ў суседніх дзяржавах», ― падкрэсліў Лакіза.
Ён панакараў, што цяпер праз інтэрнэт адкрыта прадаюцца археалагічныя артэфакты, якія па законе лічацца ўласнасцю дзяржавы. Таму абмяркоўваецца ўдасканаленне механізму закрыцця такіх сайтаў.
Пры гэтым, паводле слоў дырэктара Інстытута гісторыі, такія лоты выстаўляюць на продаж не толькі на спецыялізаваных рэсурсах, але і на шырока вядомых анлайн-пляцоўках для аб'яў. Хоць за такі продаж прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.
«Вось глядзіце Belklad, напрыклад. Нават на «Куфры» прадаюцца археалагічныя артэфакты», — сказаў Вадзім Лакіза.
У цэлым, як ён сцвярджае, ужо падрыхтаваны план па барацьбе з нелегальным пошукам і абаротам археалагічных артэфактаў на 2024—2027 гады.
Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы
У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы
У Гродне правераць бяспеку Замкавай гары — каб Стары замак не споўз у Нёман
Археолагі супраць пабудовы на месцы храма XII стагоддзя ў Полацку капліцы
Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі
Каментары
...
а метэарыт ужо перадалі расеі?