З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны
Яна выстаўлена на таргі на пляцоўцы ay.by, заўважыў Blizko.by.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/content_dollar1-z0iil.jpg.webp)
Абвешчаны таргі за банкноту ў 10 даляраў ЗША. Купюра вельмі старая — 1922 года. Пры гэтым яе стан ацэньваецца як «вельмі добры».
Асабліва цікавы знешні выгляд гэтай купюры: з аднаго боку яна чырвонага колеру, а з другога — класічна зялёнага. Надпіс на банкноце «Ten dollars gold coin» можна даслоўна перакласці як «дзесяць залатых даляравых манет».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/content_dollar4-4q76v.jpg.webp)
Уладальнік рарытэта, які выставіў рэдкую купюру на таргі, хоча за яе мінімум 1150 рублёў. Гэта стартавая цана лота. На сённяшні дзень гэта прыкладна 337 даляраў паводле курсу.
Пакуль стаўкі на набыццё гэтай рэдкай купюры адсутнічаюць, заканчэнне аўкцыёну запланавана на вечар 9 лютага.
Каментары