Суд Савецкага раёна Мінска аштрафаваў мясцовую жыхарку за тое, што яна «злёгку ўдарыла свайго сына па ягадзіцах», піша прэс-служба Пракуратуры.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/_bun_nn_20191202-0854-clu0k.jpg.webp)
Здарэнне адбылося ў кастрычніку 2024 года. Як паведамляе Пракуратура, 30-гадовая мінчанка пабіла свайго 7-гадовага сына — у яго засталіся ранкі, кровападцёкі і драпіны.
Пашкоджанні заўважыла класная кіраўнічка хлопчыка і медсястра, да якой прывялі школьніка на агляд. Хлапчук пацвердзіў, што пабіла яго мама.
Па версіі жанчыны, яга не біла сына, а толькі «злёгку ўдарыла яго па ягадзіцах».
Суд прызнаў яе вінаватай у наўмысным прычыненні цялеснага пашкоджання (частка 2 арт. 10.1 КаАП) і абавязаў выплаціць штраф — 126 рублёў.
На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны
У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам
Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг
У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп
На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус
Каментары