Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг
Судовае пасяджэнне адбылося на базе Жлобінскага металургічнага каледжа, дзе вучыўся Канстанцін.
На выязным пасяджэнні суда Жлобінскага раёна 4 лютага асудзілі Канстанціна Ціхамірава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Святлана Андрэева, піша «Вясна».
Хлопец залез на дах гіпермаркета «Еўраопт», адкуль зняў чырвона-зялёны сцяг і паклаў яго ў кішэню курткі. Затым выкінуў сцяг у сметніцу.
У выніку суддзя Святлана Андрэева прызначыла Канстанціну адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняй хіміі).
Паводле інфармацыі «Гомельскай вясны», год таму, на сцэне актавай залы Металургічнага каледжа, Канстанціна разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі — юнакі выратавалі пенсіянера з вады.
Пра гераічны ўчынак падлеткаў тады нават напісала прапагандысцкая «СБ. Беларусь сегодня» — хлопцы запаўзлі на лёд і з дапамогай знойдзеных побач друкоў змаглі выцягнуць з вадаёма пенсіянера і ўратаваць яму жыццё.
Каментары
...
зноў паказальна-застрашальнае судзілішча перад навучэнцамі ?