Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску
На гэтую двухпакаёку, імаверна, звярталі ўвагу ўсе, хто калі-небудзь быў на вуліцы Першамайскай у Пінску. Уладальнік упрыгожыў свой балкон двума карцінамі, якія хаваюць агароджу — і нават у аб’яве аб продажы выдзеліў іх, каб прывабіць пакупнікоў.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/kvaterapinsk-wfdqn.jpg.webp)
Цяпер у гэтай кватэры выстаўлены на продаж адзін з пакояў — якраз той, які мае балкон з дзіўным упрыгожваннем. Уладальнік паведамляе, што прадае 499/1000 доляў у добраўпарадкаванай двухпакаёўцы. Плошча пакоя — 17 «квадратаў». Адзначана, што там свежы касметычны рамонт, пасля якога ніхто ў пакоі не пражываў. Падлога — дубовы паркет, столь пафарбавана акрылавай фарбай, на сценах дэкаратыўная тынкоўка. Усталяваны таксама новыя дзверы з замком.
Кухня, калідор, санвузел у агульным карыстанні.
Просяць за долю ў кватэры 9,5 тысячы даляраў. Атрымліваецца, усяго па 198 даляраў за квадрат.
Другая палова кватэры належыць іншаму ўласніку і пакуль не прадаецца.
Каментары