Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых
«Гэта для тых, хто хоча далучыцца, гэта не мабілізацыя», — сказаў прэзідэнт Украіны.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/wajskoucy240727-gjtki.jpg.webp)
Ва Украіне распрацоўваюць спецыяльны варыянт кантракту, які дазволіць прыцягваць у войска людзей ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Reuters.
«Баявыя брыгады, вопытныя, разам з Міністэрствам абароны … працуюць над варыянтам кантракту для маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Гэта для тых, хто хоча далучыцца, гэта не мабілізацыя».
Зяленскі растлумачыў, што гэта будзе спецыяльны кантракт тэрмінам на 1 год, у якім «будзе шмат ільгот, вельмі высокае грашовае забеспячэнне».
«Дэталі апублікуем найбліжэйшым часам, найбліжэйшымі днямі», — запэўніў прэзідэнт.
Раней дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван неаднаразова заяўляў, што Украіне варта ўзмацніць мабілізацыю. 14 студзеня Саліван заявіў, што дэфіцыт жывой сілы ва ўкраінскім войску застаецца вострай праблемай, нягледзячы на істотную вайсковую дапамогу з боку Захаду. Заходнія чыноўнікі лічаць, што ва Украіне трэба знізіць парог мабілізацыі. Зараз на вайну бяруць з 25 гадоў.
Каментары
Дае магчымасць падмяніць вызваліць прызывнікамі па краіне падраздялення якія ні удзельнічают у баевых дзеяннеў .Падразделення зсУ сбУ унутранных войск ахарона вайсковых абьектаў парадка... Пасля 3- 6 месячных курсаў баевой падрыхтоўкі
Ні патрэбна выдумляць " лісапед"
Фармальны адказ на заклікі патрабавання " прасці..партнераў " коллег камрадаў ))