Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?
З 8 лютага ў Мінску закрыты пуцеправод паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай у сувязі з капітальным рамонтам, які працягнецца да 1 снежня. У сувязі з гэтым уведзены змены ў арганізацыю дарожнага руху і маршруты грамадскага транспарту, пішуць Мінск-навіны.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/minsk_most250128-gf10g-1uflw.jpg.webp)
Рух транспартных сродкаў забаронены на пуцеправодзе і на пад'ездах да яго на праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Свярдлова (за выключэннем грамадскага транспарту).
На вуліцы Бабруйскай — ад вуліцы Ленінградскай да плошчы Мяснікова ў абодвух напрамках (таксама за выключэннем грамадскага транспарту).
Рэкамендаваныя маршруты аб’езду
Для кіроўцаў з боку жылога комплексу «Мінск-Свет»: праз праспект Жукава з наступным выездам на праспект Дзяржынскага, вуліцу Няміга або Кальварыйскую; праз вуліцу Аэрадромную з наступным выездам на вуліцу Маякоўскага і далей на вуліцу Свярдлова.
Для кіроўцаў, якія рухаюцца з цэнтра горада: праз праспект Машэрава; праз другое транспартнае кальцо.
Для аўтамабіляў, якія рухаюцца па праспекце Незалежнасці: паварот налева на вуліцу Свярдлова будзе ажыццяўляцца з трох палос. Па першай у бок пуцеправода можна будзе ехаць прама толькі грамадскаму транспарту.
Змены ў маршрутах грамадскага транспарту:
Рух аўтобусаў № 100, 111, 50С, 40, 1064-ТК, 1076-ТК, 1151-ТК, 1547-ТК арганізуецца ад вуліцы Маскоўскай праз транспартную развязку па вуліцы Талстога, Бабруйскай, пр. Незалежнасці і далей па маршрутах у прамым напрамку; назад — па пр. Незалежнасці, вул. Бабруйскай, пл. Мяснікова, вул. Маскоўскай і далей па маршрутах.
Аўтобус № 47с будзе курсіраваць ад вул. Маскоўскай праз транспартную развязку па вул. Талстога, вул. Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул.Свярдлова, Кірава ў прамым кірунку; у зваротным кірунку — без зменаў.
Тралейбус № 22, аўтобусы № 115Э, 127, 300Э, 1212-ТК, 1400-ТК у напрамку чыгуначнага вакзала ад пл. Незалежнасці будуць ехаць праз часовае кругавое скрыжаванне, па з'ездзе пуцеправода на вул. Бабруйскую, вул. Бабруйскай і далей па маршрутах; у напрамку пл. незалежнасці — без зменаў.
Рух тралейбусных маршрутаў № 4, 7, 36, 44, 58, аўтобусных маршрутаў № 78, 190э, 1131-ТК, 1499-ТК па вул.Бабруйскай арганізуецца па часовай аб'язной дарозе па з'ездах пуцеправода пл. Незалежнасці — вул. Маскоўская.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/karta250208-wpbud.jpg.webp)
Кіроўцам рэкамендуецца загадзя планаваць маршруты з улікам гэтых змен і, па магчымасці, карыстацца грамадскім транспартам.
Каментары