Грамадства55

Бондарава прыраўняла Пятра Пятроўскага да «аўтара «Майн Кампфа»

Прарасійская даносчыца Вольга Бондарава працягвае практыку выяўлення ідэйных ворагаў у асяродззі прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі, якім не падабаюцца яе радыкальныя погляды, скіраваных супраць беларускай мовы і іншых нацыянальных адметнасцяў. Гэтым разам пад абстрэл Бондаравай трапіў «член ЦК КПБ, дэпутат Мінгарсавета», а заадно і супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНБ Пятро Пятроўскі. 

Пятро Пятроўскі

Злосць у Бондаравай выклікала выступленне Пятроўскага 6 лютага ў эфіры прапагандыскай праграмы «Азаренок. Напрямую».

У ёй Пятроўскі назваў разумова адсталымі тых грамадзян, якія не здольныя «разумець вельмі блізкія паміж сабой мовы», і як прыклад прывёў змаганне Бондаравай і яе паплечнікаў супраць беларускамоўных бюлетэняў на нядаўніх «выбарах». Месца такіх людзей, маўляў, «на лаве падсудных».

Калі Бондарава выставіла фрагмент гэтага выступлення ў сваім тэлеграм-канале, у каментарах да відэа ўзнікла шырокая дыскуія з удзелам самога Пятроўскага. Ён заявіў, што ўсе, хто падымае ў Беларусі моўнае пытанне — «экстрэмісты», а таксама сказаў загадкавую фразу:

«Моўнае пытанне ў Беларусі закрытае. Хто не згодны, просім у Курапаты. Кропка».

Гэтае выказванне акурат і натхніла даносчыцу на новы пост:

«Па ўсёй бачнасці, «малады навуковец» Пятроўскі П. па-філасофску прапанаваў расстрэльваць і закопваць у агульных магілах грамадзян Беларусі. Цікавая аўтарская методыка пераканання. Чымсьці няўлоўна нагадвае методыку аўтара «Майн Кампфа» Адольфа Г.», — абураецца Бондарава, методыка пераканання якой, трэба сказаць, таксама ніколі не адзначаецца ні карэктнасцю, ні нават элементарнай павагай да апанентаў. 

Пасля чаго традыцыйна патрабуе, каб «пракуратура дала прававую ацэнку яго выказванням, названым вышэй».

Каментары5

  • Пуля
    08.02.2025
    НН, может, хватит уже наконец писать про эту бондареву?! Вы же ее сами больше всех и пиарите! Не забывайте, что "черный PR" - тоже PR!
  • Ганьба
    08.02.2025
    Пустое. Мілые сварацца - хіба цешацца. Разбудзіце, калі розныя сарты лукашні пачнуць закопваць адно аднае жыўцом у зямлю.
  • Рой
    08.02.2025
    В Украине всё и начиналось с таких бондаревых. Сразу на Донбассе, потом в Крыму. Тоже возмущались украинским языком в бюллетенях, потом стали звать Путина на помощь, чтобы защитил их русский язык. Бондарева действует по отработанной методичке СВР-ГРУ и вероятно под их кураторством и покровительством, а иначе её бы уже давно заткнули.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»6

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст9

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды9

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць