Грамадства33

Сярод звестак, якія выцяклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў тэлеграм

Па гэтым нумары можна даведацца інфармацыю аб адкрытых чатах, у якіх знаходзіцца ўладальнік профілю, тэлефонны нумар, калі ён не скрыты ў наладах, і гісторыю перайменаванні акаўнта.

Сярод звестак, якія выцяклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў тэлеграм. Стваральнік праекта Антон Матолька пацвердзіў гэтую інфармацыю «Медыязоне».

Унікальны ID прысвойваецца карыстальніку пры стварэнні акаўнта. Па гэтым нумары можна даведацца інфармацыю аб адкрытых чатах, у якіх знаходзіцца ўладальнік профілю, тэлефонны нумар, калі ён не скрыты ў наладах, і гісторыю перайменаванні акаўнта.

5 лютага сілавікі атрымалі доступ да чату, куды бот маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн» перанакіроўваў паведамленні ад людзей. Стваральнік праекта Антон Матолька паведаміў, што доступ да чату, куды перасылаліся паведамленні з бота, быў атрыманы ў выніку «несанкцыянаванага ўваходу».

— Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, або пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай, — дадаў аўтар праекта.

7 лютага стала вядома пра затрыманне 42-гадовага жыхара Мазыра Максіма Нікіценкі. Гэта першы вядомы затрыманы пасля ўцечкі даных з бота «Беларускага Гаюна».

У лютым 2023 года Антон Мотолько назваў колькасць карыстальнікаў, якія напісалі ў бот, у 30 тысяч чалавек.

Учора Антон Матолька паведаміў, што праект «Беларускі Гаюн» спыняе працу.

Беларускі Гаюн — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створаная перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам.

Каментары3

  • bbk
    08.02.2025
    Хай аккаунты выдаляюць
  • Прашу і патрабую
    08.02.2025
    Людзі, прашу вас НЕ карыстацца Тэлеграмам ! Вы ж сабе і сябрам сваім ямы рыяце !!!!!!!!!!!!
  • Filipp
    08.02.2025
    Гэта фіаска

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк23

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць