Размова ідзе пра Брэсцкую, Віцебскую і Гродзенскую вобласці, дзе на студзень збор быў адменены.
Новае рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, і зноў аўтамабілістам прыйдзецца плаціць адну базавую велічыню (сёння — 42 рублі) за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў.
Ёсць некалькі катэгорый, якія вызваляюцца ад аплаты збору, сярод іх:
- асобы, якія едуць на пахаванне ў Беларусі членаў сям’і і блізкіх сваякоў (пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў);
- замежнікі, якія выязджаюць пасля знаходжання ў беларускіх санаторыях (з дакументамі, што пацвярджаюць гэта);
- замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць дакументы аб ступені цяжкасці парушэння фізічнай актыўнасці 75—100%;
- асобы, дэпартаваныя з Беларусі.
Дакумент, які пацвярджае аплату збору, трэба паказваць у пунктах пропуску супрацоўніку пагранічных органаў у папяровым або электронным выглядзе.
Мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы пры выездзе з краіны быў уведзены ў 2021 годзе. Ён дзейнічае ў Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях і спаганяецца пры выездзе ў краіны ЕС.
Каментары