Ён прызямліўся на балкон гарадскога шматпавярховіка на праспекце Янкі Купалы, піша newgrodno.by.
Відно, што матылёк яшчэ не зусім прыйшоў у сябе пасля зімовай спячкі. Ён выглядае вялым: а, магчыма, і здзіўленым: усё ж такі сон атрымаўся вельмі кароткім.
Для параўнання, у мінулым годзе першых матылькоў заўважылі на месяц пазней. Напрыканцы лютага яны ўжо ляталі ў Пышках.
Але, відавочна, чакаць сапраўднай вясны не варта. З выходных у значна пахаладае. Люты пачнецца з завірух і марозаў.
Каментары