У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі
У сталіцы ЗША ўпаў у раку Патамак пасажырскі самалёт. Ён сутыкнуўся пры заходзе на пасадку з вайсковым верталётам, піша Бі-бі-сі.
У спісе пасажыраў самалёта былі 60 чалавек. У экіпажы былі чатыры чалавекі.
Што з імі і экіпажам, пакуль невядома. На месцы ідзе пошукава-выратавальнай аперацы, у якой удзельнічаюць катары і вадалазы. Патамак — паўнаводная рака шырынёй у сотні метраў і глыбінёй у некалькі метраў.
Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA) абвясціла, што лайнер Bombardier CRJ700 здзяйсняў рэгулярны рэйс з горада Уічыта ў Канзасе ў Вашынгтон.
На відэа з камеры назірання відаць (удалечыні, у цемры), як нізка ляціць самалёт, як мяркуецца, які ідзе на пасадку ў аэрапорце імя Рональда Рэйгана на беразе ракі Патамак, сутыкаецца з іншым паветраным суднам, пасля чаго адбываецца выбух.
FAA паведаміла, што гэтым іншым паветраным суднам быў ваенны верталёт Sikorsky U-60.
Агенцтва Reuters паведамляе, што на борце верталёта былі трое вайскоўцаў. Інфармацыі пра іх лёс таксама пакуль няма.
Пентагон у кароткай заяве афіцыйна пацвердзіў, што верталёт, які сутыкнуўся з самалётам, быў армейскім верталётам з базы Форт-Бельвуар у штаце Вірджынія, але не паведаміў, колькі было чалавек на борце і што з імі.
Аэрапорт імя Рональда Рэйгана знаходзіцца прыкладна за чатыры кіламетры на поўдзень ад Белага дома і Капітолія.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выпусціў кароткую заяву, у якой паведаміў, што атрымлівае ўсю інфармацыю аб катастрофе і выратавальнай аперацыі.
Каментары