Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніком новай сірыйскай адміністрацыі Ахмедам аш-Шараі і начальнікам Генеральнай разведкі Анасам Хатабам.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя многія пытанні ўзаемнай зацікаўленасці, уключаючы ўзмацненне двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, палітыкі і эканомікі.
Акрамя таго, была закранутая тэма рэгіянальных і міжнародных падзей і іх уплыў на сітуацыю ў рэгіёне, паведамляе агенцтва САНА.
Перамовы Рыжанкова і Ахмеда аш-Шараа доўжыліся амаль 2 гадзіны, піша тэлеграм-канал
Па даручэнні Лукашэнкі М. Рыжанкоў уручыў сірыйскаму лідару сімвалічныя сертыфікаты на 50 аўтобусаў МАЗ, якія перадаюцца ў дар сірыйскаму народу ад Лукашэнкі і народа Беларусі. На працягу бліжэйшых трох месяцаў яны будуць выраблены і адпраўлены ў Сірыю.
Рыжанкоў таксама пацвердзіў, што Мінск гатовы працягваць гуманітарныя праграмы для аздараўлення сірыйскіх дзяцей.
Каментары