Сёлета ў мінскіх парках з'явяцца чатыры новыя атракцыёны. Пра гэта журналістам паведаміла намесніца гендырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі «Мінскзелянбуда» Кацярына Кароткіна.
Два атракцыёны ўсталююць у парку імя Максіма Горкага. Гэта будуць атракцыёны «Вальс» і «Драконы». Яны з'явяцца на новых пляцоўках парку, якія адкрыюць пасля рэканструкцыі.
Увогуле ў парку імя Максіма Горкага зменіцца знешні выгляд гандлёвых пунктаў і будзе ўстаноўлена відэаназіранне.
У парку імя Чалюскінцаў сёлета таксама паставяць новыя атракцыёны — «Мікс» і «Лебедзі».
Каментары