Порт Тартус у Сірыі разарваў пагадненне з расійскай кампаніяй аб інвестыцыях. Пра гэта піша расійскае выданне «Важные истории» са спасылкай на сірыйскую газету Al-Watan.
Па словах дырэктара Тартускай мытні Рыяда Джудзі, усе даходы ад дзейнасці порта цяпер накіроўваюцца на карысць cірыйскай дзяржавы. Рабочыя, занятыя ў порце, вернуцца пад кіраванне сірыйскага боку.
Таксама ў порце адновяць састарэлыя механізмы, якія выкарыстоўвала расійская кампанія без мадэрнізацыі, як гэта прадугледжвалася дамовай.
Інвестыцыйны кантракт сірыйскі порт і расійская кампанія «Будтрансгаз» заключылі ў 2019 годзе тэрмінам на 49 гадоў. Масква абяцала інвеставаць у порт не менш як 500 млн даляраў да 2023 года.
Каментары