Усяго патроху33

Самы багаты спецслужбіст планеты намерыўся стаць лідарам новай тэхналагічнай рэвалюцыі

Загадкавы і непублічны шэйх Тахнун бін Заід аль Нахаян, які ўзначальвае выведку ААЭ і кіруе адным з найбуйнейшых капіталаў планеты, вырашыў укласці астранамічную суму грошай у развіццё сістэм штучнага інтэлекту, каб стаць лідарам новай глабальнай тэхналагічнай рэвалюцыі. Такі крок можа стаць прадвеснікам пераўтварэння галіны ШІ ў сістэму татальнага кантролю насельніцтва.

Шэйх Тахнун бін Заід аль Нахаян, кіраўнік выведкі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Фота: Fatemeh Bahrami / Anadolu Agency via Getty Images

Шэйх Тахнун бін Заід аль Нахаян, родны брат прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамеда бін Заід аль Нахаяна — адзін з самых багатых і ўплывовых людзей у свеце, які кіруе актывамі на суму звыш 1,5 трыльёна даляраў. Гэтая сума складаецца з часткі асабістага капіталу сям'і Аль Нахаян у больш за 300 мільярдаў даляраў і актываў аднаго з найбуйнейшых суверэнных фондаў планеты — Аб’яднанай інвестыцыйнай адміністрацыі ААЭ (ADIA).

З'яўляючыся кіраўніком нацыянальнай выведкі ААЭ і старшынёй урадавай рады па штучным інтэлекце і перадавых тэхналогіях, шэйх Тахнун бін Заід аль Нахаян жадае скарыстацца ўсім падкантрольным яму капіталам, каб дамагчыся бясспрэчнага дамінавання ААЭ ў сусветнай галіне штучнага інтэлекту (ШІ), піша выданне Wired.

Сёння Тахнун бін Заід фактычна кантралюе ўвесь ШІ-сектар ААЭ, інвестуючы мільярды ў будаўніцтва дата-цэнтраў, у тым ліку ў ЗША і Кітаі. Адным з такіх траншаў у хуткім часам можа стаць інвестыцыя ў $100 мільярдаў у развіццё сусветнага ШІ-рынка, які сам па сабе цяпер каштуе амаль $750 мільярдаў.

Гэта сведчыць аб тым, што шэф выведкі ААЭ гатовы на ўсё, каб стаць лідарам новай глабальнай тэхналагічнай рэвалюцыі, нягледзячы на ўсе палітычныя выклікі і крытыку ў адрас метадаў кіравання эмірацкага шэйха, адзначае Wired.

Шэйх Тахнун бін Заід аль Нахаян, кіраўнік выведкі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Фота: WAM via AP

Па стылі жыцця Тахнун бін Заід — гэта сумесь традыцыйнага арабскага шэйха, тэхналагічнага на заходні манер мільярдэра, апантанага шахматамі, веласпортам і джыў-джытсу, і галоўнага злодзея з фільмаў пра Джэймса Бонда. Шэф выведкі ААЭ заўсёды носіць цёмныя акуляры, нават у трэнажорнай зале, з-за адчувальнасці да святла, вядзе непублічны лад жыцця і атачае сябе аховай з ліку чэмпіёнаў UFC і змешаных баявых мастацтваў. Паводле аднаго з бізнэсменаў, які сустракаўся з шэйхам асабіста, перад перамовамі той настойвае на неабходнасці здзейсніць з ім некалькі кругоў па яго вялікім прыватным велатрэку.

Сярод шматлікіх бізнэс-актываў аль Нахаяна асаблівае месца займае велізарная карпарацыя G42, якая займаецца даследаваннямі ў галіне штучнага інтэлекту і біятэхналогій (асабліва ў сферы пошукаў метадаў перамогі над смерцю). Менавіта гэтая кампанія з'яўляецца флагманам і асноўным інструментам шэйха Тахнуна бін Заід аль Нахаяна, праз які ідуць інвестыцыі ў сусветную галіну ШІ, падкрэслівае Wired. 

Цёмным неафіцыйным бокам карпарацыі G42 з'яўляецца распрацоўка найноўшых сістэм узлому і сачэння за людзьмі для патрэб спецслужбаў ААЭ і палітычных рэпрэсій у адносінах да любых апанентаў улады арабскай манархіі.

Паводле міжнародных правабарончых арганізацый, G42 і яе кампаніі-папярэднікі з іншымі назвамі былі адказныя за стварэнне праграмы DarkMatter (эмірацкі аналаг ізраільскага шпіёнскага інструменту Pegasus і лукашэнкаўскай сістэмы відэадсочвання Kipod) і папулярнага некалькі гадоў таму месенджара ToTok (ToTok дазваляў ураду ААЭ шпіёніць за мільёнамі карыстальнікаў у розных краінах свету. Google і Apple пазней выдалілі яго з сваіх крам пасля абвінавачванняў у шпіёнскай дзейнасці).

Да 2024 года карпарацыя G42 і іншыя тэхналагічныя кампаніі Тахнуна бін Заід аль Нахаяна актыўна супрацоўнічалі з урадам і бізнэс-гігантамі Кітая, аднак пасля G42 абвясціла аб разрыве сувязяў з Кітаем і выдаленні са сваіх сервераў кітайскага абсталявання. Кітайскія спецыялісты пачалі ціха пакідаць тэхналагічны сектар ААЭ, сцвярджаюць мясцовыя медыя, блізкія да ўлады манархіі.

У гэты ж час пачалася інтэнсіўная дыпламатычная кампанія па наладжванні адносін паміж ЗША і ААЭ, падчас якой Тахнун бін Заід наведаў мільярдэра Ілана Маска ў Тэхасе, правёў трэніроўку па джыў-джытсу з кіраўніком Meta Маркам Цукербергам, а таксама сустракаўся з заснавальнікам Microsoft Білам Гейтсам і ўладальнікам Amazon Джэфам Безасам. Аднак найбольш важныя сустрэчы ў 2024 годзе адбыліся ў Белым доме з такімі ключавымі асобамі, як дарадца па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван і сам прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, піша Wired.

Нягледзячы на намаганні шэйха аль Нахаяма заваяваць давер амерыканскіх тэхналагічных гігантаў і палітыкаў, многія аналітыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі ЗША заставаліся скептычнымі адносна шчырасці намераў шэйха.

Асноўныя асцярогі заключаліся ў тым, што Тахнун бін Заід мог зымітаваць разрыў бізнэс-сувязаў з Кітаем і ўсё яшчэ застаецца надзейным партнёрам Пекіна, а інвестыцыі ААЭ ў ШІ-сектар США могуць спрыяць масавай перадачы амерыканскіх тэхналогій у Кітай у абыход санкцый.

«Эміраты — майстры ў балансаванні інтарэсаў. Галоўнае пытанне: ці не гуляюць яны на два бакі?» — заяўляў у ліпені 2024 года старшыня Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў ЗША Майкл МакКол.

Другім фактарам рызыкі з'яўляюцца як рэпутацыя ААЭ ў якасці аўтарытарнай дзяржавы з сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека, так і таемная дзейнасць карпарацыі G42 і іншых актываў шэйха аль Нахаяма.

«Няма сумневаў у тым, што ААЭ хацелі б уплываць на развіццё ШІ, каб выкарыстоўваць яго для павышэння дзяржаўнага кантролю і парушэння правоў грамадства, а не дзеля агульначалавечых каштоўнасцяў», — заяўляюць амерыканскія эксперты.

Каментары3

  • ЯНКА
    19.01.2025
    Я вось раз-пораз думаю: ці ня сам ШІ папісвае на гэтым сайце пэўныя «арцікулы»❓ Бо, ну, ня можа ж адукаваны чалавек быць настолькі зашораным, каб рабіць увесь гэткія аднолькавыя канцовачкі па самых гідасных лякалах.
  • ЯНКА
    19.01.2025
    «... каб рабіць увесь ЧАС гэткія аднолькавыя канцовачкі ...»
    То бок, заўжды ляпіць апошні сказ так, каб у ім пасьля простай мовы ішлі словы аўтара.
  • Шпиён
    20.01.2025
    Тахнун бин Заид решил Китай подвинуть на поприще контроля населения? Что об этом думают китайцам?

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць