Грамадства4343

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Разумныя лямпы для раслін на грант Еўрасаюза забытыя. Цяпер самая кароткачасовая чыноўніца апазіцыі ўгаворвае стартапераў заплаціць ёй $110 тысяч за магчымасць сустрэцца з членамі саудаўскай каралеўскай дынастыі. 

Таццяна Зарэцкая, былая «міністарка фінансаў» у Аб'яднаным пераходным кабінеце, пасля сканчэння грантавых траншаў Еўракамісіі на LaavaTech — стартап свайго мужа, у якім яна была брэндфэйсам і сузаснавальніцай, — памяняла сферу дзейнасці і рэгіён.

Зарэцкая абазначыла дату звальнення са свайго дзецішча. Скрыншот з яе старонкі ў Linkedin. 

Чытайце таксама: Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё

Цяпер Зарэцкая называе сябе «зацікаўленай у клінтэху». Клінтэх — гэта «чыстыя тэхналогіі». Гэта абстрактнае паняцце, пад якое можна падагнаць амаль што хочаце — ад бізнэсаў па вырабе электрамабіляў да перапрацоўкі пластыку і развіцця ветрапаркаў. 

Але чым з гэтага займаецца Зарэцкая, пакуль няясна. Зусім іначай можна апісаць той спосаб зарабіць, якім Таццяна Зарэцкая занялася ўжо абсалютна публічна. 

Некалькі дзён таму ў сацыяльнай сетцы LinkedIn з'явілася афіша вэбінара, на якой дзве жанчыны запрашалі ўласнікаў і менеджараў стартапаў, каб «разблакаваць тры трыльёны даляраў магчымасцяў».

У дуэце з Зарэцкай выступала Genia Xasis. Не бойцеся памыліцца ў вымаўленні — яе сапраўднае імя Яўгенія Канавалава, яна расіянка. І таксама чалавек з багатай біяграфіяй, якую складана праверыць. Па яе ўласных словах, яна даляравая мільянерка — свой першы мільён выпадкова зарабіла ў першы ж дзень пасля прылёту ў Дубай. 

Але інтэрнэт ведае Канавалаву таксама як асобу, якая напісала некалькі тэкстаў для расійскага «Форбса», а таксама як прадпрымальніцу, якая спрабавала займацца HR-бізнэсам (падбор персанала) у Расіі, але сутыкнулася з абвінавачваннямі ад былых супрацоўнікаў у нежаданні разлічвацца.

З нейкага моманту жанчына стала выступаць пад псеўданімам: замяніла славянскае прозвішча на запамінальнае Xasis, а імя перайначыла на сціплае Genia («геній» па англійску будзе «genius»).

Абедзве жачыны — Xasis і Зарэцкая — прадстаўляюцца ад імя нібыта ўласных венчурных інвестыцыйных фондаў, але пры гэтым перадусім шукаюць тых, хто б сам ім заплаціў.

«Наша Ніва» праслухала іх сумесны стрым, мэтавай аўдыторыяй якога былі абазначаны ўласнікі і топ-менеджары маладых тэхналагічных кампаній з патрэбай у фінансаванні. 

Цікавая нам Зарэцкая ў рубрыцы прадстаўленняў была названая «чалавекам з гіганцкім вопытам», «пра якога ёсць нават старонка ў Вікіпедыі». 

Першую траціну гадзіннага відэа жанчыны прысвяцілі даведкаваму пераказу інфармацыі пра аб'ёмы венчурнага і дзяржаўнага фінансавання, патэнцыйна даступнага тэхналагічным кампаніям-рэзідэнтам Саўдаўскай Аравіі. 

Калі верыць намаляванай спікеркамі карціне, то саудаўскія інвестары прагнуць раскідаць трыльёны долараў па амбітных ІТ-кампаніях. Перспектыва дакрануцца да гэтых сродкаў рэальная і ў слухачоў вэбінара. 

«Але вельмі важна, хто адчыняе вам дзверы», — удакладняе Зарэцкая. 

Маўляў, бізнэс-культура ў Саудаўскай Аравіі адрозніваецца ад таго, з чым знаёмы еўрапейскія кампаніі. Без перавараных сумесна дзясятку абедаў, без выпітых разам і загадзя літраў кавы складана разлічваць на сур'ёзную размову з людзьмі, якія сядзяць на грошах. 

Самі Xasis і Зарэцкая, маўляў, ужо патрацілі на гэта час, агледзеліся ў рэгіёне і сцвярджаюць, што валодаюць incredible network (неймавернай сеткай сувязяў — НН) сярод арабскіх інвестараў. Яны могуць «цёпла прэзентаваць» вашу кампанію патрэбным людзям. Калі трэба — пракансультаваць і па іншых пытаннях дзейнасці ў Саудаўскай Аравіі. 

У гэтым, у агульных рысах, і заключаецца сэнс паслугі, якую яны прапануюць. У лютым 2025 года ў Эр-Рыядзе якраз мае прайсці форум Leap для дыджытал кампаній. І гэта добрая нагода каб звесці тых, хто шукае грошы, з тымі, у каго яны ёсць. 

За заплачаныя Зарэцкай і Канавалавай $45 тысяч вас у дзень канферэнцыі давязуць з аэрапорта да гатэля і падсадзяць на самім форуме на вітальны абед з неназванымі інвестарамі. 

У залаты пакет за $55 тысяч уваходзіць усё тое ж самае, але ў дадатак «адна гадзіна стратэгічнай камунікацыі пра партнёрства ці рэлакацыю» з самімі паненкамі, а таксама «прынамсі адна персанальная сустрэча з інвестарам, які вельмі зацікаўлены ў тым, што вы робіце». Кіроўца завязе вас з гатэля да месца сустрэчы і назад.

За $110 тысяч, па VIP тарыфе, вам гарантаваны ўжо пяць сустрэч з неназванымі інвестарамі, якія «вельмі зацікаўленыя ў тым, што вы робіце». Самыя ўдачлівыя з плацельшчыкаў будуць запрошаны на спецыяльны сайд-івэнт «з членамі каралеўскай сям'і».

Магчымасцямі жанчын не ўдасца скарыстацца ўсім ахвотным: яны «шчаслівыя дапамагчы» толькі абмежаванай колькасці кампаній, а менавіта — максімум пятнаццаці. Названыя вышэй цэны льготныя і будуць паднятыя праз пару дзён.

Стрым паглядзела тры сотні чалавек. Колькі адрэагавала — невядома. 

Новы камунікацыйны стартап Зарэцкай развіваецца ва ўмовах крызісу венчурнага фінансавання ў Еўропе.

І хаця арабскія краіны насамрэч шмат інвестуюць у новыя тэхналогіі, іх менеджары не робяць гэтага несвядома ці па просьбе сабутэльнікаў. Інвестыцыю суправаджае ўдумлівая работа фінансавых і бізнэс-аналітыкаў. 

На фоне надзей уласнікаў стартапаў на іншыя, не закранутыя вайной рынкі, у арабскім рэгіёне з'явіўся новы жанр махлярства — калі пасярэднікі за грошы знаёмяць наіўных стартапнікаў з нібыта членамі каралеўскай сям'і ці прадстаўнікамі буйных інвестфондаў. Якія такімі не ёсць, але граюць адпаведную ролю. 

Што насамрэч атрымаюць кліенты ад Зарэцкай — пакажа час. 

Чытайце таксама:

Шакуцін заляцеў мінімум на $40 мільёнаў

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

* * * 

Таццяна Зарэцкая прадстаўлялася даляравай мільянеркай, за кошт гэтага трапіла ў давер да адказных асоб у атачэнні Святланы Ціханоўскай, а праз іх — у склад Аб'яднанага пераходнага кабінета. 

Кар'ера ў амплуа «міністра фінансаў» цягнулася менш за два месяцы і скончылася ў дзень выхаду расследавання «Нашай Нівы» пра сапраўдны стан рэчаў з яе бізнэсам

Зарэцкая тады заявіла пра нібыта пагрозы ёй асабіста і яе нібыта існуючым супрацоўнікам і бізнэс-партнёрам, і пад гэтай нагодай звольнілася з пасады. 

У рэальнасці ж кампанія мужа Зарэцкай LaavaTech, якая пазіцыянавала сябе вытворцам разумных лямпаў для раслін, не здолела нарадзіць камерцыйнага прадукту і прыйшла ў заняпад сінхронна са спыненнем грантавых траншаў ад Еўракамісіі.

Чытайце: Паспяховая стартаперка ці баранэса Мюнхгаўзен? Як Таццяна Зарэцкая трапіла ў Аб'яднаны кабінет і чаму яна яго пакінула

Каментары43

  • Бендер
    19.01.2025
    Это же дочери лейтенанта Шмидта!
  • А ты попал в
    19.01.2025
    Белое братство?
    Так сказать Мария и Дэви и Христос.
  • Брэст
    19.01.2025
    Прыгоды баранэсы Мюнхгаўзэн у пясках Аравіі

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць