Музыка22

З’явіўся сайт з навінкамі беларускай музыкі

Праект «КЛІК» пра беларускую музыку вы можаце ведаць па іх тэлеграм-канале. Цяпер з'явіўся іх сайт з музычнымі навінкамі з Беларусі, піша citydog.io.

«Мы ў «КЛІК» распрацавалі першую ў сваім родзе платформу з усімі навінкамі беларускай музыкі. Больш ніякага механічнага пошуку — платформа цалкам аўтаматызавана і аднаўляецца па меры з’яўлення новага матэрыялу», — распавялі аўтары праекта.

Сайт klik.music атрымаўся ўніверсальным месцам для пошуку навінак беларускай музыкі: аўтары аўтаматызавалі працэс збору інфармацыі са стрымінгавых сэрвісаў.

Цяпер платформа працуе ў тэставым рэжыме. Вы можаце скарыстацца гэтым і расказаць, што не так, — распрацоўшчыкам гэта моцна дапаможа.

Каментары2

  • А где в вашем сайте
    06.01.2025
    тупо поиск?
  • Жора
    07.01.2025
    Па-першае, там капірайт 2022 года ўнізе стаіць, вы ўпэўненыя, што сайт новы?
    Па-другое, сайты не "з'яўляюцца" - заўсёды ёсць нейкая каманда. Якая канцэпцыя, хто распрацоўшчыкі? Дзе, уласна, журналісцкая праца?
    І па-трэцяе, у чарговы раз тожа-беларусы панапхалі рускамоўнага кантэнту пад выглядам "беларускага". Поспехаў ім, але без мяне, калі ласка. Мне рускамоўнае 100 год не трэба.

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць