Серыялы па-беларуску з’явіліся на адной з найбольш папулярных стрымінгавых платформаў Польшчы TVP VOD. Сярод іх — польскі серыял пра паўстанне 1863—1864 гадоў «Дзявайціс», піша belsat.eu. Гэта сталася магчымым дзякуючы супрацы «Белсата» з TVP.
Серыял «Дзявайціс» (2023) складаецца з сямі серый і непасрэдна звязаны з Беларуссю.
Ён створаны паводле рамана пісьменніцы Марыі Радзевіч, якая паходзіла з вёскі Пянюга (сёння — Зэльвенскі раён). Сям’я Радзевіч была сасланая ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, а іхні маёнтак канфіскаваны. Пасля вяртання на радзіму яны атрымалі ў спадчыну іншы маёнтак у Беларусі — Грушава на Палессі. Тут рос дуб Дзявайціс, які і даў назву аднайменнаму раману. Але Радзевіч перанесла падзеі, якія адбываліся ў часе паўстання 1863—1864 гадоў у сённяшнім Кобрынскім раёне і побач з рэчкаю Мухавец, на тэрыторыю Жмудзі-Літвы.
Паводле апісання серыяла, «галоўны герой твору — Марэк Чэртван, чалавек слова і гонару, які абяцае бацьку выканаць ягонае перадсмяротнае жаданне. І фактычна паклаў жыццё дзеля служэння гонару. Марэк — быццам легендарны асілак — паспяхова спраўляецца з усімі цяжкасцямі і перашкодамі, якія яго напаткалі, а ў выніку сустракае каханне».
Серыял «Дзявайціс» — і пра нас, беларусаў, ды пра тое, што «гісторыю можна не любіць, але яе не зменіш».
Акрамя «Дзявайціса», на платформе TVP VOD можна паглядзець і іншыя цікавыя серыялы па-беларуску.
Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты
У новым заходнім блакбастары з зоркай серыяла «Ход каралевы» знайшлося месца Беларусі
«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?
Лукашэнка: Тое, што адбываецца ў беларускім кінематографе, гэта проста ганьба
Рычард Гір прадставіў новы серыял, у якім свае 20 секундаў славы атрымала і Беларусь
Каментары