Грамадства3434

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Расказваем, хто такія Аляксей Праватораў і Аляксандр Антановіч.

Аляксей Праватораў. Фота з базы АІС «Пашпарт»

У спіс тэрарыстаў, які вядзе КДБ, уносяць не толькі небяспечных злачынцаў з груповак, прызнаных светам тэрарыстычнымі, але і палітвязняў і праціўнікаў рэжыму. Напрыклад, у спісе ёсць стваральнік праекта «Беларускі Гаюн» Антон Матолька, палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст, журналістка Вольга Лойка, дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

У метазвестках файла, які апублікаваў тэлеграм-канал КДБ, чалавек, які стварыў спіс «тэрарыстаў», пазначаны як Аляксей Праватораў. Па звестках праекта Digital intelligence team, яму 40 гадоў. Ён нарадзіўся ў Мінску, цяпер жыве ў Мінскім раёне.

Пасля школы Праватораў атрымаў вышэйшую адукацыю, а паралельна працаваў на Мінскім заводзе шасцерань.

Мужчына доўгі час працаваў у галіне адукацыі — у 24-й гімназіі ў Мінску, ва ўпраўленні адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна сталіцы, у Мінскім гуманітарна-лінгвістычным калежы, Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы і ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

А пасля 2012 года перайшоў працаваць ва ўпраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці, якое ў базах называецца вайсковай часцю № 53890.

Аляксандр Антановіч. Фота з базы АІС «Пашпарт»

Чалавека, які пазначаны як аўтар апошняга змянення спіса «тэрарыстаў», клічуць Аляксандр Антановіч. Па звестках Digital intelligence team, гэта 51-гадовы ўраджэнец Мінска, які доўгі час жыў ва Украіне (магчыма, там працавалі яго бацькі). У 1997 годзе атрымаў беларускае грамадзянства.

У Антановіча ёсць службовы і дыпламатычны пашпарты. Ён выхадзец з элітнага падраздзялення КДБ, з 1990-х і як мінімум па 2006 працаваў ва ўпраўленні ваеннай контрразведкі КДБ (магчыма, па 2016 — у базах з 2006 па 2016 аддзел не канкрэтызуецца).

Гэтае ўпраўленне займаецца «абаронай узброеных сілаў ад знешніх і ўнутраных фактараў, якія ўплываюць на здольнасць выконваць задачы і падтрымліваць баявую гатоўнасць войскаў». Карацей кажучы, сочыць за вайскоўцамі.

Не пазней за 2016 год ён перайшоў на працу ў цэнтральны апарат КДБ. Невядома, што ўваходзіць у спектр задач Антановіча, але відавочна, што ён займаецца ў тым ліку і рэпрэсіямі супраць беларусаў.

Мужчына некалькі разоў лятаў па дыпламатычным пашпарце ў розныя краіны Еўропы — напрыклад, Германію, Францыю, Украіну, Польшчу, Аўстрыю, Літву ды Латвію. А ў 2010 і 2011 гадах ездзіў па службовых справах у Ліван.

У вольны час Антановіч займаецца паляваннем — у тэлеграме ён у шматлікіх тэматычных групах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары34

  • Свабодны чалавек
    09.12.2024
    Усе будуць пакараныя беларускім народам
  • Савось
    09.12.2024
    І дэмакратычнай Беларусі яны яшчэ паслужаць. Вунь у Сірыі народ аб'ядноўваецца пасля таго, як дыктатар збег.
  • капітан Рагадрышчанка Е.Е.
    09.12.2024
    и Тамарка Шестопал и Ванька Дёрганов ,
    и ещё тот референт , что из органов

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку ўдару па інтэрнаце ў Суджы на Куршчыне 95 чалавек апынуліся пад заваламі5

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць