Гісторыя

Навукоўцы адшукалі імя аўтара Мінскага тафсіра, першага кананічнага перакладу Карана на еўрапейскую мову

Навуковай знаходкай падзялілася Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Беларусі.

Фота: сайт Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання.

Пра гэта паведамляе выданне Reform.news

Імя моваведа — Абу Раджаб Урыяш ібн Ісмаіл Клімовіч. Згадку пра мулу мячэці Мінска «Ур’яша Шламовіча» (арыг.: Uryasz Szlamowicz) удалося адшукаць навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі Акадэміі навук Надзеі Палтаржыцкай у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

«Намеснік муфтыя Максат Авезаў, праводзячы даследаванні выбітнага помнік ісламскай думкі Беларусі, так званага «Мінскага тафсіра», які стаў першым кананічным перакладам Карана на еўрапейскую мову, здолеў ідэнтыфікаваць поўнае імя аўтара перакладу», — адзначаецца на сайце аб’яднання.

Згодна з «другім» калафонам рукапісу, аўтарам перакладу з’яўляўся «імам мусульман горада Мінск, Ур’яш ібн Ісмаіл Шлама[…]».

Максат Авезаў меркаваў, што зацёртае прозвішча аўтара перакладу Карана павінна чытацца як «Шламаўскі».

Каб пацвердзіць або абвергнуць гэты варыянт чытання, трэба было вызначыць любое згадванне яго імя ў іншых дакументах.

Тады намеснік муфтыя звярнуўся да старшай навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Надзеі Палтаржыцкай, якой удалося ў Нацыянальным гістарычным архіве знайсці дакумент, датаваны 8 ліпеня 1679 года. Дакумент сведчыў пра куплю нерухомасці мінскім мусульманінам Х. Ільяшэвічам ад іншага мусульманіна Смольскага, і змяшчаў паказанні сведкі мулы мячэці Мінска «Ур’яша Шламовіча» (арыг.: Uryasz Szlamowicz).

«Гэтая падзея адбывалася за сем гадоў да завяршэння напісання Мінскага перакладу Карана. Такім чынам, мы сёння нарэшце змаглі вывесці з забыцця поўнае імя аўтара Мінскага тафсіра — Абу Раджаб Ур’яш ібн Ісмаіл Шламовіч», — Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне называе знаходку сенсацыяй.

Мінскі тафсір — выбітны помніка пісьменства татараў былога Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Рукапісу, пра існаванне якога ў зборах ЦНБ (Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) стала вядома на пачатку 2000-х гадоў, прысвечаны некалькі артыкулаў айчынных і польскіх даследчыкаў.

Так, згодна з даследаваннем Міхаіла Тарэлкі, мова Мінскага тафсіра — гэта пераклад Карана на польскую мову з дзвюма істотнымі асаблівасцямі. Па-першае, яна насычана беларускімі элементамі, што натуральна для тэксту, створанага на этнічнай беларускай тэрыторыі. Па-другое — мае моцны ўплыў мовы арыгінала (арабскай) на сінтаксіс мовы перакладу, што характэрна для перакладаў Святога Пісання.

Каментары

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць