Грамадства11

«Я абавязкова вярнуся». Гамяльчанка, у якую на акцыі пратэсту трапіла светлашумавая граната, з'ехала з Беларусі

Больш за месяц правяла ў сталічнай бальніцы 19-гадовая гамяльчанка Марыя Зайцава. Як стала вядома «Моцным Навінам», дзяўчына выпісалася з бальніцы і з'ехала з краіны.

Нагадаем, Маша прыехала ў Мінск 9 жніўня, у дзень выбараў прэзідэнта, і ўвечары прыняла ўдзел у мірным пратэсце. Усё здарылася на праспекце Пераможцаў у раёне стэлы «Мінск — горад-герой», калі сілавікі ўжылі вадамёт і абстралялі людзей, якія не былі агрэсіўнымі.

Марыя аказалася ў ліку першых пацярпелых: каля яе выбухнула светлашумавая граната, таксама яна атрымала тры кулявыя раненні. У бальніцу дзяўчыну прывезла «хуткая» ў беспрытомным стане. У рэанімацыі Марыя правяла некалькі дзён, затым яе перавялі ў нейрахірургічнае аддзяленне.

Акрамя агульнага лячэння гамяльчанка перанесла дзве аперацыі па выдаленні змярцвелых тканак вакол ран, якія засталіся пасля гумавых куль. Больш за ўсё дзяўчыну турбаваў слых: яна аглухла на правае вуха. Гэтая праблема і стала падставай для працягу лячэння за мяжой.

Цяпер Марыя Зайцава знаходзіцца ў Чэхіі. У гутарцы з карэспандэнтам «Моцных Навін» гамяльчанка паведаміла, што рыхтуецца да аперацыі па аднаўленні слыху. У цэлым яна адчувае сябе нармальна, вось толькі «рана на сцягне ад гумавай кулі яшчэ не зацягнулася».

Заставацца за мяжой дзяўчына не збіраецца. «Пасля выздараўлення я абавязкова вярнуся ў Беларусь», — сказала яна. Марыя не шкадуе аб здарэнні і спадзяецца, што гэта было не дарма.

Нагадаем, Чэхія адной з першых краін ЕС прапанавала бясплатную медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю беларусам, якія пацярпелі падчас і пасля акцыяў 9 жніўня. На гэтыя мэты ўрад выдзеліў больш за паўмільёна даляраў.

Каментары1

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі7

«Яшчэ ў школе дамовіліся, што калі да 30 не завядзем сем'і, то пажэнімся». Гісторыі беларускіх пар, якія пазнаёміліся падчас вучобы

«Чыноўнікі»-купалаўцы станчылі пад «Сігма бой» і скарылі сацсеткі8

Расійская «Медуза» запусціла рэкламу, у якой выкарыстала відэа з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі. Выбухнуў скандал3

Дональд Трамп заявіў пра ўдар па «аб'ектах тэрарыстаў» у Самалі14

«Знайшоў некалькі гранітных камянёў і нару дзіка». Як ужо два тыдні сотні людзей шукаюць метэарыт пад Мінскам3

«Свет здрыгануўся, калі даведаўся імя наступнага прэзідэнта». Найлепшыя твіты тыдня8

Азімыя культуры ўжо пачынаюць прачынацца. І гэта вельмі нядобра7

У выніку ўдару па інтэрнаце ў Суджы на Куршчыне 95 чалавек апынуліся пад заваламі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць