Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах
Поп-зорка Тэйлар Свіфт, рашэння якой чакала Амерыка, падтрымала кандыдатуру Камалы Харыс на пасаду прэзідэнта ЗША пасля дэбатаў.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/44-j4rx2.jpg.webp)
«Я аддам свой голас за Камалу Харыс і Ціма Уолза на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года», — напісала Свіфт у Instagram.
Яна распавяла, што на яе рашэнне выступіць публічна паўплывалі створаныя з дапамогай ШІ фатаграфіі, апублікаваныя Дональдам Трампам. На іх Свіфт нібыта падтрымлівае кандыдатуру рэспубліканца.
«Гэта прывяло мяне да высновы, што я павінна быць вельмі шчырай з нагоды маіх рэальных планаў на гэтыя выбары», — напісала яна.
Яна падпісала пост «бяздзетная кашатніца». Так — «кучкай няшчасных у жыцці бяздзетных кашатніц» — назваў кандыдат у віцэ-прэзідэнты ад рэспубліканцаў Джэй Дзі Вэнс палітыкаў-дэмакратаў.
Каментары