Грамадства

Віцяблянін падаў у суд на сілавіка з-за ягоных антысеміцкіх выказванняў. Вынік прагназаваны

Прадпрымальнік Леў Рувімавіч Гоз, які мае пункт гандлю на Смаленскім рынку ў Віцебску, пераследаваўся сілавікамі з Кастрычніцкага РАУС за «экстрэмізм». Але сам выступіў з сустрэчным пазовам, будучы абражаны антысемітызмам міліцыянта, піша «Витебск, я гуляю!».

Леў Гоз

Вядома, што Льва Гоза прыцягвалі і па «экстрэмісцкім» артыкуле (19.11 ч.2 КаАП РБ), і па артыкуле аб абразе службовай асобы (24.4 ч. 1). Праводзілі ў яго і ператрусы.

Падчас аднаго з гэтых ператрусаў, як сцвярджае сам Леў Рувімавіч, супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Віцебска Арцём Янкоўскі дапусціў на ягоны адрас відавочна антысеміцкія выказванні, назваўшы яго «жидёнком». Пры гэтым міліцыянт пагражаў мужчыну, што не дасць яму працаваць.

Гэтая ператрусы, як сцвярджае прадпрымальнік, і вяліся з этнічнай непрыязнасці. Па адным эпізодзе ў Льва Гоза быў сведка, у другім выпадку абразу сілавік дапусціў без сведак.

Мужчына падаў на міліцыянта ў суд, але той адхіліў ягоны пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 тыс. рублёў. Больш таго, што Арцём Янкоўскі падаў сустрэчны пазоў аб кампенсацыі нібыта нанесенай яму маральнай шкоды і для абароны «гонару і годнасці».

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць